Вы тут

Адкрылася ХХІV Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш


Ужо па традыцыі ў пачатку лютага беларуская сталіца становіцца міжнароднай сталіцай свету кнігі. Так, форум, які аб'ядноўвае аматараў чытання, спецыялістаў выдавецкай галіны, пісьменнікаў з розных краін, распачынае выставачны каляндар новага года. Сёлета кніжная выстава-кірмаш сабрала ў Мінску выдаўцоў з 31 краіны, а на Міжнародны сімпозіум літаратараў, што праходзіць у яе межах, прыехалі прадстаўнікі 17 літаратур свету. Ганаровым госцем стала Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, сама ж выстава-кірмаш размясцілася ў адміністрацыйным комплексе «БелЭкспа» па адрасе: праспект Пераможцаў, 14.


Форум кніжнікаў, арганізаваны Міністэрствам інфармацыі, Мінскім гарвыканкамам, ААТ «Белкніга» і кампаніяй «Макбел», сёлета стане сапраўды знакавым. Тут мы пабачым дыялог літаратараў Усходу і Захаду, сур'ёзнай літаратуры нон-фікшн і дзіцячай забаўляльнай кнігі, тут адбудуцца важныя дзелавыя перагаворы і будуць падпісаны істотныя міжнародныя дагаворы. Адметна, што многія імпрэзы пройдуць пад знакам 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. На працягу чатырох дзён працы выставы-кірмашу (а яна завершыцца ў нядзелю, 12 лютага) адбудзецца больш як тры сотні прэзентацый, сустрэч, аўтограф-сесій. Багатую праграму падрыхтаваў і Выдавецкі дом «Звязда».

Адметна, што многія айчынныя і замежныя выдаўцы прапануюць наведвальнікам выставы набыць кнігі са скідкай. Уваход на кірмаш традыцыйна бясплатны.

Марына ВЕСЯЛУХА

vesіaluha@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».