Вы тут

У Магілёве падвялі вынікі 16-га Беларускага пяціборства


Праверыць сваё веданне роднай мовы, а таксама літаратуры, гісторыі, матэматыкі і прыродазнаўчых навук гэтым разам адважыліся 32 юнакі і дзяўчыны. На тое, каб знайсці ў сваёй памяці правільныя адказы і наблізіцца да рэкорднага выніку 300 балаў, ім выдзялялася ўсяго сто хвілін. Нагадаем, што апошні вынік быў крыху большы за 160 балаў, а самы высокі за папярэднія 15 гадоў існавання гэтага інтэлектуальнага спаборніцтва — 214. Але сёлетні склад удзельнікаў быў дастаткова моцны і нават паставіў новы рэкорд — 217 балаў.


— У цэлым маладыя людзі дэманстравалі нядрэнныя веды, — адзначыў старшыня аргкамітэта Беларускага пяціборства Міхась Булавацкі. — Асабліва парадавала, што яны так глыбока ведаюць гісторыю паходжання нашай мовы. Адным пытаннем была прапанова паспрачацца з дырэктарам расійскага інстытута стратэгічных даследаванняў Леанідам Рашэтнікавым, які сказаў, што мову ў 1926 годзе прыдумалі бальшавікі. Дзеці хуценька прыгадалі і Статуты ВКЛ, і «Мужыцкую праўду» Кастуся Каліноўскага, і Біблію Скарыны. Былі, вядома, і правалы ў ведах. Напрыклад пра Хатынь ведалі ўсе. А вось пра Катынь толькі 3 чалавекі. Але цяпер дакладна ведаюць усе 32. На выхадзе мы даём ім аркушы з правільнымі адказамі.

Ну, а пераможцам 16-га Беларускага пяціборства з вынікам 217 балаў стаў вучань 10 класа сярэдняй школы №2 з Мсціслава Мацвей Дашкевіч, на другім і трэцім месцах —магіляўчане: дзесяцікласнікі Ілья Касакоў з 21-й школы (195 балаў) і Уладзіслаў Астрашаб з 1-га ліцэя (186 балаў).

Як і раней, спаборніцтвы праходзілі на базе МДУ імя Куляшова. Арганізатары выказваюць асаблівую ўдзячнасць рэктару ўстановы Канстанціну Бандарэнку і прарэктару Мікалаю Бузуку за падтрымку вельмі карыснага для беларускай моладзі мерапрыемства.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zіgulya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Хто ж прыдумаў беларускую мову?

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.