Вы тут

Колькасць вакансій у Брэсцкай вобласці за мінулы год вырасла на 43,4%


На пачатак 2017 года патрэба ў кадрах у рэгіёне склала 3,4 тысячы чалавек.


Найбольш запатрабаваныя на Брэстчыне медработнікі, заатэхнікі, трактарысты і прадаўцы. У той жа час значная частка беспрацоўных не мае кваліфікацыі. Таксама ў службы занятасці ўсё часцей звяртаюцца будаўнікі, што звязана са складаным становішчам у будаўнічай сферы. Найбольш высокім каэфіцыент напружанасці на рынку працы застаецца ў Брэсце, Пінску, Ганцавіцкім і Кобрынскім раёнах. Аднак у цэлым па вобласці ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя знізіўся з 1,1% да 0,9%. Пры садзейнічанні службы занятасці летась былі працаўладкаваныя 23,5 тысячы жыхароў Брэстчыны.

Брэсцкая вобласць

Загаловак у газеце: Вакансій стала больш

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?