Вёска знаходзіцца на Гомельшчыне. Яго наведвальнікі змогуць адчуць атмасферу вясковага быту, а таксама паспрабаваць уласнаручна выткаць ручнік паводле старадаўняй тэхналогіі. Майстар-класы для гасцей тут ладзяць дасведчаныя ткачыхі. Пры цэнтры дзейнічае гасцёўня «Бабуліны пачастункі», дзе юнакоў і дзяўчат знаёмяць з сакрэтамі тутэйшай кухні. Мяркуецца, што новая ўстанова будзе актыўна супрацоўнічаць з турфірмамі.
Ажыццяўленне праекта стала магчымым дзякуючы гранту, які ініцыятыва атрымала па праграме развіцця ААН пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза. На стварэнне Цэнтра ткацтва было выдзелена 18 тысяч долараў ЗША.
Чачэрскі раён
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».