Вы тут

Перавагі позняга шлюбу


Больш аўтаномнасці і менш шаблонаў

Кафедра сацыяльнай і сямейнай псіхалогіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка вывучала ў апошнія гады найбольш распаўсюджаныя ўстаноўкі, якія адбіваюцца на задаволенасці ў позніх шлюбах. Узрост партнёраў быў ад 36 да 42 гадоў, усе выхоўваюць адно дзіця дашкольнага ўзросту.


— У апытаных сем'ях пануюць добрыя стасункі, — кажа дацэнт кафедры Настасся ГОНТА. — Можна меркаваць, што крызіс не такі яркі, як у шлюбах ранніх. Асаблівую значнасць набывае сексуальная сфера. Аднак большасць мужчын лічаць гэту тэму закрытай для абмеркавання, у адрозненне ад жонак, якія могуць абмяркоўваць яе свабодна. Відавочна, тут была б дарэчы псіхалагічная дапамога для большай гарманізацыі стасункаў. Дарэчы, чым больш значным уяўляецца сексуальнае жыццё партнёрам, тым вышэй іх задаволенасць шлюбам.

Адной з прычын незадаволенасці выступаюць розныя погляды на правядзенне сумеснага часу. Разам з тым чым больш аўтаномнасці, самадастатковасці, не шаблоннага, а больш гібкага ўяўлення аб ролі жанчыны ў сям'і ў абодвух партнёраў, тым менш псіхалагічнага напружання, больш свабоды і, адпаведна, задаволенасці шлюбам. І нават чым больш лаяльна партнёры ставяцца да магчымасці яго скасавання, тым вышэй іх задаволенасць саюзам! Такім чынам, нельга сказаць, што выпрацаваны да моманту заключэння позняга шлюбу «аўтаномны» лад жыцця можа яму нашкодзіць. Наадварот, менавіта гэта і становіцца падставай для паляпшэння сітуацыі.

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».