Вы тут

Дзень юнага героя-антыфашыста пройдзе ў Гомелі


Піянеры Гомельшчыны прымуць удзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня юнага героя-антыфашыста. У рамках тэматычных мерапрыемстваў 8 і 9 лютага пройдзе піянерскі дыялог на тэму “Дзеці вайны”, ваенна-спартыўная эстафета “Заўсёды гатовы!". Таксама для піянераў будзе арганізавана экскурсія ў вайсковую часць 5525, абласны музей ваеннай славы і ваенна-транспартны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.


Фота: БЕЛТА

Піянерскі дыялог на тэму “Дзеці вайны” пройдзе 8 лютага ў Гомельскім абласным музеі ваеннай славы. У завяршэнні мерапрыемства лепшыя акцябраты абласнога цэнтра будуць прыняты ў піянеры.

На наступны дзень, 9 лютага, піянерам трэба будзе даказаць званне юнармейца: ваенна-спартыўная эстафета “Заўсёды гатовы!” праверыць веданне і ўменне выкарыстоўваць сродкі індывідуальнай абароны, а таксама дакладнасць ў стральбе.

У мерапрыемствах прымуць удзел піянеры-юнармейцы Гомеля, а таксама пераможцы абласнога этапу, удзельнікі фіналу ваенна-патрыятычнай гульні “Зарніца” ў 2016 годзе юнармейцы піянерскай дружыны Доўскай сярэдняй школы (Рагачоўскі раён).

Арганізатарамі сустрэчы выступаюць Гомельская абласная арганізацыя Грамадскага аб'яднання "Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя пры падтрымцы Гомельскага абласнога музея ваеннай славы, в/ч 5525, ваенна-транспартны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».