Вы тут

Прэзідэнт расставіў акцэнты


Вялікая размова з Прэзідэнтам стала новым фарматам, але, як і любое доўгае выступленне кіраўніка дзяржавы, прыкавала ўвагу ўдзельнікаў і слухачоў. Каля ста экспертаў, журналістаў і вышэйшых службовых асоб знаходзіліся ў студыі. Журналісты прысутнічалі як айчынныя, так і замежныя — найбольш шырока сярод апошніх былі прадстаўлены расійскія СМІ. Але ўдзельнічалі таксама прадстаўнікі Deutshe Welle, Bloomberg, Reuters, УНІАН.


Вядома ж, Прэзідэнт пацвердзіў, што ні пра які выхад з Саюзнай дзяржавы і еўразійскіх структур (сенсацыйныя навіны пра гэта напярэдадні шырока абмяркоўваліся ў расійскіх СМІ) і гаворкі не ідзе. Беларусь, пры ўсёй незадаволенасці неразуменнем яе пазіцыі з боку асобных расійскіх чыноўнікаў, па гэтым кірунку вызначылася ўжо даўно. Няма ніякіх намераў у Беларусі і ўступаць у НАТА. Прэзідэнт дакладна адзначыў: «Мы ў НАТА не імкнёмся. Мы свята беражэм нашу дамоўленасць пра абарону нашай прасторы, як я заўсёды кажу, нашай Айчыны — Беларусі і Расіі». Пацверджаны і статус рускай мовы ў Беларусі — ён па-ранейшаму важны, таму што руская мова з'яўляецца здабыткам не толькі Расіі, але і самой Беларусі. Жыхары Беларусі за стагоддзі яе выкарыстання нямала ўнеслі свайго, каб лічыць гэтую мову чужой.

Фактар шматвектарнасці, як падкрэсліў Прэзідэнт, мае вызначальнае значэнне для беларускай знешняй палітыкі. Улічваючы складаную сітуацыю ў рэгіёне і не заўсёды простыя адносіны з суседзямі, шматвектарнасць з'яўляецца важным момантам у суверэнным жыцці Беларусі. Хацелася б, каб Расія пачала выконваць сваю ролю найважнейшай дзяржавы Еўразійскага эканамічнага саюза. Усе выдатна разумеюць, што без моцы і размаху расійскай эканомікі, бесперашкоднага доступу тавараў партнёраў на расійскі рынак Расія не ў поўнай меры можа выконваць задачы па ЕАЭС, каб ён заквітнеў і стаў прывабным для іншых дзяржаў. З самага пачатку задума была зрабіць праект прыцягальным для новых членаў, каб ён пашыраўся за кошт новых партнёраў, на «пяцёрцы» спыняцца нельга. Яшчэ невядома, хто гэта будзе, але новыя краіны павінны ўвайсці ў сістэму. І словы Прэзідэнта, якія прагучалі на сустрэчы, пра тое, што за два гады больш чым напалову скараціўся тавараабарот у ЕАЭС, сведчаць, што Расія са сваёй роляй пакуль не спраўляецца. А вынікам гэтага будзе страта прывабнасці саюза для іншых краін і пэўныя высновы, якія знешні назіральнік можа для сябе зрабіць. Такая сітуацыя адштурхоўвае новых членаў, а не стымулюе іх прыцягненне. Калі ў нас інтэграцыя, а нафта і газ для адных — па адной цане, а астатнім неабходна купляць гэтыя рэсурсы ў некалькі разоў даражэй, то гэта ўсечаная інтэграцыя. Са слоў Прэзідэнта, пазіцыя Беларусі простая па ўказаных праблемных пытаннях. Чакаем рэакцыі ў адказ ад расійскага боку. Хацелася б бачыць пазітыўныя змены як мага хутчэй.

Прэзідэнт пракаментаваў і адносіны з Захадам. У іх з беларускага боку нічога не змянілася: «Хачу, каб убачылі ў Беларусі суверэнную, незалежную дзяржаву, больш нічога ад Захаду не хачу». Асаблівай тэмай былі адзначаны адносіны з Германіяй. Асаблівую каштоўнасць яны для Беларусі маюць у сілу неабходнасці для нашай краіны ў набыцці высокіх тэхналогій, энергазберагальных і рэсурсазберагальных. Было таксама адзначана, што прадстаўнікі нямецкага бізнесу актыўна прыбываюць у Беларусь і для іх ёсць магчымасць прыватызацыі буйных дзяржаўных прадпрыемстваў. Але ўмовы для інвестараў будуць такія ж, як і для Расіі.

Тэма Кітая за 7 гадзін 24 хвіліны размовы кіраўніка дзяржавы была згаданая толькі адзін раз, нібыта між іншым. Але пры гэтым вельмі грунтоўна на фоне нашых фінансавых рознагалоссяў з Расіяй. Прэзідэнт праінфармаваў, што з Кітаем узгадняецца вылучэнне сродкаў для крэдытавання беларускага малога і сярэдняга бізнесу. І сума пры гэтым немалая — семсот мільёнаў долараў. Гэта значыць можна чакаць новых праектаў, якія будуць рэалізоўвацца, хутчэй за ўсё, на мясцовых відах сыравіны, з выхадам на новыя рынкі збыту, дзе Беларусь яшчэ не занадта актыўна прысутнічае, для дыверсіфікацыі беларускага экспарту. Прэзідэнт адзначыў, што застаўся вельмі задаволены вопытам крэдытавання аграсядзіб у Беларусі — яму было даложана, што крэдыты вяртаюць вельмі акуратна. Дарэчы, адразу пасля заканчэння мерапрыемства ў СМІ было агучана, што Беларусбанк прыцягвае знешнюю пазыку Дзяржаўнага банка развіцця Кітая ў суме $100 млн на фінансаванне сваёй дзейнасці. І гэта незвязаны крэдыт. Такая інфармацыя наглядна аспрэчвае сцверджанні, якія з'явіліся ў некаторых расійскіх СМІ пасля мерапрыемства з Прэзідэнтам, што Беларусі няма на каго разлічваць, акрамя Расіі. Сябры ў нашай краіны ёсць і на іншых напрамках.

Сяргей КІЗІМА, доктар палітычных навук

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».