Вы тут

Спасцігнуць мудрасць зімы


У зімы свая мудрасць, і як ні імкнецца распазнаць яе чалавек, а ніяк не адужае. Быццам, змяніўся клімат, таму і халады ўжо не тыя – так тлумачыцца галашчокі новы год, ці вадохрышчанскія маразы, што плачуць капяжом. На ўсё свая ёсць праўда. Толькі шчодрыца-зіма возьме ды сыпане снежнага сейва. Праедзецца ў запрэжцы дужых вятроў па шырокаму ледзяному раздоллю, праскочыць з завываннем па намётах ды гурбах. Рыпяць палазы санак – зіма злуецца, пякучых маразоў наганяе. Такая яна, сёлетняя наравістая гаспадыня самай халоднай пары года. І ў лютым абяцае яшчэ паказаць свой нораў. І ўсё ж студзень – той месяц, калі абуджальныя сілы прыроды пачынаюць браць сваё. Самае галоўнае – даўжэе дзень, а гэта значыць, і ўправіцца са справамі становіцца зручней.

Вось так і часопіс “Родная прырода” падабраўся да свайго 45-гадовага юбілею. Раю абавязкова спыніцца на тых старонках студзеньскага нумара, дзе журналісты расказваюць пра 1972 год, калі з’явіліся першыя нумары выдання, знаёмяць з яго развіццём на працягу чатырох з паловай дзесяцігоддзяў. За гэты час атрымаўся сапраўдны экалагічны летапіс краіны. Прыемна, што да гэтага прыналежны не толькі яго стваральнікі, але і ўсе шматлікія чытачы – а гэта нават цэлыя пакаленні вялікіх аматараў прыроды.

Адна з найбольш сучасных экалагічных тэм, да якіх звяртаецца часопіс, – калі эканоміка стане “зялёнай”. У канцы мінулага года пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь зацверджаны Нацыянальны план дзеянняў па развіццю “зялёнай” эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь да 2020 года. Пра змены, якія рэалізацыя гэтага дакумента ўнясе ў жыццё дзяржавы і яе грамадзян, на старонках выдання расказвае першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Ія Малкіна.

Выклікае безумоўную цікавасць і размешчаны ў часопісе матэрыял пра беларускіх спецыялістаў, занятых у галіне геалогіі. Яны працуюць не толькі на радзіме, але накопленыя вопыт і веды актыўна выкарыстоўваюць у геолагаразведцы і здабыванні карысных выкапняў за мяжой. Супрацоўніцтва беларусаў у геалагічнай сферы наладжваецца нават на афрыканскім кантыненце.

Падказка спецыяліста па прыродаахоўных пытаннях грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” Сямёна Левага, як адрозніць варону ад крумкача толькі гэтым не абмяжоўваецца. Воранавыя – вядомае сямейства птушак на тэрыторыі Беларусі. Яны валодаюць высокім інтэлектам. Якія іх віды сустракаюцца, і ці можна гэтых птушак утрымліваць дома – шукайце адказы на старонках свежага нумара “Роднай прыроды”.

А таксама пабывайце ў школьным музеі зёлак; наведайце першы ўрок у Школе юнага Рабінзона; адчуйце асалоду жывых гукаў прыроды ад сустрэчы з паэтам Навумам Гальпяровічам.

Упэўнены, чарговая сустрэча з любімым часопісам прынясе вам радасць!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».