Вы тут

Мужчыны – 80, а жанчыны – 85


У Шанхаі сярэдняя працягласць жыцця дасягнула 83 гадоў.


У кітайскім мегаполісе Шанхаі сярэдняя працягласць жыцця дасягнула 83,13 года, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.

Пры гэтым для мужчын паказчык крыху ніжэй – 80,83 года, а для жанчын – 85,61. Такія дадзеныя прыводзіць гарадскі камітэт аховы здароўя і планавага дзетанараджэння. Смяротнасць сярод нованароджаных у Шанхаі знізілася да 3,67 на тысячу немаўлятаў, а матчына – упершыню апусцілася ніжэй за 6 чалавек на 100 тысяч – да 5,51 чалавека. У горадзе такія поспехі тлумачаць спрыяльнымі сацыяльна-эканамічнымі ўмовамі і развіццём медыцыны. Як вядома, у Шанхаі дзейнічаюць 11 перынатальных цэнтраў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».