Вы тут

У Гандурасе пеўня пасадзілі ў турму


У Гандурасе пасадзілі ў турэмную камеру пеўня, які стаў прычынай сваркі паміж двума жыхарамі горада Трухільё, паведамляе Daіly Maіl.


Канфлікт пачаўся пасля таго, як мужчына выявіў на сваім участку птушку суседа. Яму не спадабалася, што яна залазіць на яго дрэвы і шуміць. Прэтэнзіі абурылі гаспадара пеўня, і мужчыны пачалі лаяцца. Калі адзін з іх прыгразіў забіць другога, суседзі выклікалі паліцыю. Вартавыя парадку, якія прыбылі на месца, не сталі арыштоўваць спрачальнікаў, а злавілі пеўня і адвезлі ў турму. Яны паабяцалі вярнуць яго, калі мужчыны памірацца. Турэмныя здымкі пеўня атрымалі папулярнасць у карыстальнікаў сацсетак у Гандурасе. Ці памірыліся пасля арышту птушкі яе гаспадар з суседам, не паведамляецца.

Загаловак у газеце: Пеўня пасадзілі ў турму

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.