Вы тут

У Вялікабрытаніі адбыўся Сусветны чэмпіянат па кіданні хагісу


У Вялікабрытаніі адбыўся Сусветны чэмпіянат па кіданні традыцыйнай шатландскай стравы хагіс, паведамляе Thе Hеrаld.


Спаборніцтвы былі прымеркаваны да дня нараджэння славутага шатландскага паэта Роберта Бернса, які ў ХVІІІ стагоддзі злажыў оду хагісу, і праходзілі каля яго дома-музея на ферме Эліслэнд. Хагіс гатуюць з сечаных барановых вантроб (сэрца, печані і лёгкіх), звараных у барановым страўніку. Ён мае форму шара і вонкава нагадвае фаршыраваныя кішкі жывёлы або дамашнюю каўбасу. Для перамогі ў чэмпіянаце ўдзельнікам трэба было кінуць страву як мага далей і дакладней, прычым так, каб яна не рассыпалася, таму што потым хагіс трэба з'есці. У спаборніцтве ўдзельнічалі 83 чалавекі, самаму малодшаму са спартсменаў было чатыры гады, старэйшаму — 75. Пераможца здолеў кінуць страўнік прыкладна на 44 метры, але гэты вынік саступае рэкорду 2011 года — 66 метраў.

Загаловак у газеце: Хто далей кіне... страўнік?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».