Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Каб увасобіць у жыццё ўсе свае грандыёзныя планы, спачатку трэба закончыць усе раней пачатыя справы і падвесці нейкую рысу пад ужо выкананай работай. Паспрабуйце дакладна вызначыцца з мэтамі, якія вы перад сабой ставіце, і выпрацаваць план іх дасягнення. На працягу гэтага тыдня любая дзейнасць лепшая за сумненні і чаканні. Другая палова тыдня абяцае быць больш насычанай і на падзеі, і на зносіны. У вас з'явяцца новыя знаёмыя, якія адыграюць у вашым жыцці немалаважную ролю.


ЦЯЛЕЦ. Тыдзень стане завяршальным этапам у адносінах, справах або вырашэнні важных пытанняў. Як бы ні павярнулася сітуацыя, усё прыйдзе да найлепшага выніку. Адкіньце і пераадолейце ўсе сумненні, асцярогі і ўласныя слабасці — усё атрымаецца ў «найлепшым выглядзе». Вашы дабрыня і спагадлівасць не толькі пацешаць сяброў і блізкіх, але і «прыцягнуць» новых знаёмых, якія захочуць працягнуць зносіны з вамі. Пастарайцеся не пераахалоджвацца: цяпер ваш імунітэт аслаблены.


БЛІЗНЯТЫ. Не марнуйце час на тое, каб кагосьці ў чымсьці пераканаць. Сваю правату даказвайце не словам, а справай. А вось вынаходлівасць можа саслужыць нядрэнную службу, толькі не ўвязвайцеся ні ў якія авантурныя мерапрыемствы. Будзьце пільныя і асцярожныя з новымі знаёмствамі: дзелавымі ці асабістымі. У ваша асяроддзе могуць трапіць сумнеўныя асобы, якія паспрабуюць выкарыстоўваць вас у сваіх мэтах. Спрыяльны перыяд для паляпшэння адносін у сям'і.


РАК. На гэтым тыдні ўсё залежыць толькі ад вашых жаданняў і здольнасцяў. Найбольшага поспеху даб'юцца асобы, здольныя прыслухоўвацца не толькі да ўласнай інтуіцыі, але і да парад вопытных прафесіяналаў. А калі здолееце стрымацца і не ісці супраць «плыні», то вас чакае надзвычайны поспех у справах і асабістым жыцці. За новыя справы бярыцеся без страху, і ў вас усё абавязкова атрымаецца. Не забывайце сачыць за паводзінамі дзяцей.


ЛЕЎ. Чакайце рэзкага павароту падзей. Падрыхтуйцеся да новых змен у сваім жыцці, справах, паводзінах. Не спрабуйце пераламаць працэс, які ідзе, — дачакайцеся прыпынку, а ўжо потым пачынайце дзейнічаць. Для большасці Львоў тое, што здарылася, расчысціць шырокае поле дзейнасці і прынясе нечаканыя магчымасці.


ДЗЕВА. Вам удасца «поверить алгебру неабходимых дел гармонией чувств», што і вызначыць вашу дзейнасць на ўвесь гэты тыдзень. Трэба будзе разбірацца ў асабістых праблемах і правесці шмат часу, высвятляючы, хто мае рацыю, а хто вінаваты. Мала каму ўдасца пазбегнуць эмацыйных сварак і кранальных прымірэнняў. У выхадныя можаце выдатна правесці час у кампаніі сяброў, калег па працы ці даўніх знаёмых.


ШАЛІ. Удача будзе спадарожнічаць вам як на працы, так і ў асабістым жыцці. Але не спяшайцеся з прыняццем важных рашэнняў, будзьце асцярожныя ў сваіх учынках. Калі паступіць прапанова адправіцца ў цікавую паездку, ні ў якім разе не адмаўляйцеся: змена абстаноўкі пойдзе на карысць. Будзьце асцярожныя са стыхіямі — агнём і вадой, — каб пазбегнуць дробных непрыемнасцяў.


СКАРПІЁН. На гэтым тыдні будзе значна больш карысна не спадзявацца на вернае «а можа», а выкарыстоўваць свае здольнасці і цвярозы разлік. Цяга да прыгод і нестандартных учынкаў прывядзе вас у новую кампанію. Магчыма, спачатку будзе крыху складана ў ёй асвоіцца. Але праз некаторы час вы зразумееце, што з гэтымі людзьмі вам лёгка і прыемна мець зносіны. Вам раскажуць пра нешта, што стане вашым хобі.


СТРАЛЕЦ. Выдатны час, каб праявіць ініцыятыву. Калі ўдасца перамагчы ляноту, атрымаецца ажыццявіць нават самыя смелыя планы. Прычым выдаткаваўшы на гэта мінімум намаганняў. Падрыхтуйцеся да барацьбы з самім сабой, усе свае намеры правярайце цвярозым разлікам, пазбягаючы імпульсіўных учынкаў. Больш пазітыву, і поспех вам усміхнецца.


КАЗЯРОГ. Дэвізам тыдня будзе пажаданне зорак — павер у сябе сам. Нечаканае павышэнне па службе заспее вас знянацку. Новыя абавязкі акажуцца няпростымі, а таму давядзецца выдаткаваць нямала часу, перш чым вы разберацеся, што да чаго. Ваш галоўны вораг — вы самі. Каб стаць пераможцам у гэтай бітве, вам неабходна сумленна і справядліва ацаніць сябе і матывы, якія вамі кіруюць, а таксама навучыцца верыць у свае сілы і здольнасці, і не баяцца іх выкарыстоўваць у поўнай меры.


ВАДАЛЕЙ. Будзьце асцярожныя і прадбачлівыя на працягу ўсяго тыдня — існуе высокая верагоднасць таго, што вы будзеце неаб'ектыўныя ў сваіх меркаваннях і дзеяннях. Але сітуацыя, якая будзе складацца на гэтым тыдні, можа вельмі станоўча адбіцца на вашай прафесійнай дзейнасці. Гэты час удалы для вядзення перамоў, заключэння здзелак і падпісання дагавораў, накіраваных на будучы поспех і фінансавы росквіт. Толькі не трацьце самавалодання.


РЫБЫ. Дробныя непрыемнасці і магчымыя перашкоды толькі разахвоцяць вас. Яшчэ з большай упартасцю будзеце набліжацца да вызначанай мэты. І калі не змяншаць тэмп, усё задуманае ўвасобіцца ў жыццё ў пятніцу. Вам будуць дадзены ўсе магчымасці. Застаецца толькі праявіць максімум працавітасці. Ваша стараннасць акупіцца не толькі ўзрастаннем матэрыяльнага дабрабыту, але і паляпшэннем вашых пазіцый і ў адносінах з навакольнымі людзьмі і ў сям'і.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».