Вы тут

Усё, што вы хацелі спытаць аб жыллёвым заканадаўстве


Ці падлягае падаткаабкладанню падораная кватэра? Ці можна прадаць кватэру, пабудаваную з дапамогай ільготнага крэдытавання? Як падзяліць асабовыя рахункі? Што рабіць, калі суседзі пастаянна шумяць? Ці магчыма выселіць уласніка з кватэры?

Гэтыя і іншыя пытанні можна было задаць на прамой тэлефоннай лініі, якая праходзіла ў «Звяздзе» 2 лютага. Госцем нашай рэдакцыі была адвакат спецыялізаванай юрыдычнай кансультацыі №3 па прававым забеспячэнні здзелак з нерухомасцю Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Святлана Касцевіч.


— Добры дзень! Гэта Алена Германаўна Сізько з Віцебска вам тэлефануе! У мяне да вас такое пытанне: майму сыну, грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, падарылі аднапакаёвую кватэру ў Віцебску. Але сам ён ужо 10 гадоў жыве і працуе ў Пецярбургу. Ён хоча прадаць гэтую кватэру, а таксама памяняць грамадзянства. Скажыце, з чаго яму пачаць? І як будзе з падаткамі?

— Алена Германаўна, у нашай краіне замежныя грамадзяне, а таксама асобы без грамадзянства маюць роўныя жыллёвыя правы з грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. Так што няма ніякай розніцы: будзе ён прадаваць кватэру як грамадзянін Рэспублікі Беларусь ці як грамадзянін іншай дзяржавы. Але паколькі ваш сын з'яўляецца нерэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, гэта значыць ён знаходзіцца больш чым 183 дні ў каляндарным годзе за межамі Беларусі, то яму трэба будзе заплаціць падатак з продажу кватэры. Падатковая інспекцыя лёгка дакажа яго адсутнасць у Беларусі на працягу згаданага перыяду, таму што месца працы ў яго ў Расіі. І, калі ён прадасць кватэру, то атрымае даход на нейкую суму, і на гэтую суму можа быць налічаны падатак. Але я вам раю ўдакладніць гэта пытанне ў падатковай інспекцыі па месцы знаходжання кватэры.

(Працяг прамой лініі чытайце ў наступных нумарах «Звязды».)

Святлана Бусько

busko@zviazda.by

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?