Вы тут

Пісьменнікі свету сустрэнуцца ў Мінску


Ганаровы госць кніжнага кірмашу — Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.

З 8 па 12 лютага ў беларускай сталіцы пройдзе XXІV Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш. Сёлета ўдзел у ёй возьмуць прадстаўнікі 31-й краіны.


Сярод новых удзельнікаў — Грэцыя. Ужо традыцыйна, акрамя Беларусі, свае кніжныя навінкі прадставяць Азербайджан, Венесуэла, Вялікабрытанія, Германія, Ізраіль, Іран, Італія, Казахстан, Карэя, Кітай, Куба, Малдова, Пакістан, Палесціна, Польшча, Расія, Сербія, Сірыя, Славакія, ЗША, Таджыкістан, Туркменістан, Турцыя, Украіна, Фінляндыя, Чэхія, Швейцарыя, Швецыя, Эквадор. Ганаровым госцем выстаўкі сёлета стане Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі. Падчас імпрэзы пройдзе каля 300 мерапрыемстваў. Першы намеснік міністра інфармацыі Ігар ЛУЦКІ ўдакладніў:

— У мерапрыемствах знойдуць сваё адлюстраванне такія тэмы, як 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, 135-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, юбілейныя даты Пімена Панчанкі, Янкі Брыля і іншых пісьменнікаў. Адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі». Упершыню будуць ушанаваныя пераможцы конкурсу маладых літаратараў «Першацвет».

8 і 9 лютага падчас выстаўкі пройдзе міжнародны сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час», які сёлета будзе прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Як адзначыў намеснік міністра інфармацыі Алесь КАРЛЮКЕВІЧ, пра сваё жаданне ўдзельнічаць у гэтым сімпозіуме ўжо заявілі прадстаўнікі 17 краін. «Падчас гэтых сустрэч, круглых сталоў будуць абмяркоўвацца варыянты прэзентацыі дзейнасці Францыска Скарыны і самой даты 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ў 2017 годзе і ў нашай краіне, і ва ўсім свеце», — заўважыў намеснік міністра.

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

nina@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».