Вы тут

Названы самы верагодны пераможца прэзідэнцкіх выбараў у Францыі


Былы міністр эканомікі і незалежны кандыдат Эмануэль Макрон стаў найбольш верагодным пераможцам прэзідэнцкіх выбараў у Францыі. Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага сацыялагічнай службай Еlаbе для газеты Lеs Есhоs.


Паводле атрыманых звестак, толькі 19—20% французаў гатовы прагаласаваць за былога прэм'ер-міністра Франсуа Фіёна. Такім чынам, адзначае выданне, ён наўрад ці пройдзе ў другі тур выбараў.

Гэта дае магчымасць трапіць у другі тур Макрону, за якога гатовыя аддаць свае галасы да 23% выбаршчыкаў. За лідара Нацфронту Марын Ле Пен могуць прагаласаваць ад 26% да 27% французаў. Калі гэтыя два палітыкі сустрэнуцца ў другім туры, то былы міністр эканомікі зможа разлічваць на галасы 65% грамадзян.

Загаловак у газеце: СМІ: Макрон стаў найбольш верагодным пераможцам прэзідэнцкіх выбараў у Францыі

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.