Вы тут

Кітайскі робат-журналіст рыхтуе матэрыялы менш чым за адну секунду


Кітайскі робат-журналіст па імені Сяа Нань, які «працуе» ў газеце «Наньфан душыбаа» (Паўднёвы Кітай), рыхтуе матэрыялы менш чым за адну секунду.


Як сцвярджаюць распрацоўшчыкі электроннага прыстасавання з элементамі штучнага інтэлекту, «журналіст» можа ствараць як невялікія нататкі, так і вялікія рэдакцыйныя матэрыялы.

«Ён здольны значна больш эфектыўна апрацоўваць зыходныя даныя, чым звычайныя рэпарцёры. Галоўная яго перавага — хуткасць напісання артыкулаў», — сцвярджае спецыяліст у галіне робататэхнікі з Пекінскага ўніверсітэта Вань Сяацзюнь.

Дарэчы, свой першы матэрыял Сяа Нань прысвяціў традыцыйнаму Новаму году, які кітайцы пачалі адзначаць апоўначы 27 студзеня.

Загаловак у газеце: Артыкул — за секунду

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.