Вы тут

Пад Навагрудкам выступяць спартыўныя каманды ўсіх раёнаў вобласці


«Гродзенская лыжня — 2017» 18 лютага збярэ на базе спартыўна-біятлоннага комплекса «Сялец» пад Навагрудкам мноства аматараў зімовых відаў спорту. У 11 гадзін будзе дадзены старт эстафеце зборных камандаў раёнаў: ад кожнага рэгіёна вобласці на старт выйдуць па чатыры чалавекі, у тым ліку кіраўнікі раённых выканаўчых камітэтаў. Пераможцаў вызначаць не толькі па выніках эстафеты, але і ў асабістым першынстве сярод кіраўнікоў.


Акрамя таго, падчас «Гродзенскай лыжні» адбудуцца спаборніцтвы для прадстаўнікоў сілавых ведамстваў, а таксама пройдуць масавыя забегі, у якіх змогуць прыняць удзел усе ахвотныя. Для гасцей свята будзе арганізаваны канцэрт і выязны гандаль.

Як адзначыў начальнік упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Алег Андрэйчык: «Гродзенская лыжня — кульмінацыя спартыўных мерапрыемстваў гэтага сезона: зіма сёлета парадавала аматараў актыўнага адпачынку мноствам магчымасцяў. Мы адзначаем рост людзей, хто займаецца спортам. Сёлета ў рэгіёне заліта больш за 300 каткоў і хакейных каробак. Гэта рэкордная колькасць для Гродзенскай вобласці. Але самае галоўнае, што ўсе яны запатрабаваныя як моладдзю, так і людзьмі старэйшага ўзросту. Пра тое, што зімовы адпачынак становіцца папулярным, кажа і рост продажаў інвентару, перш за ўсё лыж і канькоў».

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Запрашае лыжня

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.