Вы тут

Абвешчаны пераможцы мінскага гарадскога конкурсу на лепшы інтэрнат


Мінск — горад студэнцкі. Усяго на яго тэрыторыі размяшчаюцца 353 інтэрнаты розных формаў уласнасці. У 118 з іх пражываюць студэнты і навучэнцы прафесійна-тэхнічных і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. Нядаўна былі абвешчаны пераможцы мінскага гарадскога конкурсу на лепшы інтэрнат.


Лепшым для навучэнцаў прызнаны інтэрнат Мінскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа мантажных і пад'ёмна-транспартных работ (вуліца Будзённага, 8а). Другое і трэцяе месцы занялі адпаведна інтэрнаты Мінскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя будаўніцтва №12 (вуліца Усходняя, 170) і Мінскага дзяржаўнага механіка-тэхналагічнага прафесійна-тэхнічнага каледжа (вуліца Казінца, 19, корпус 2).

У намінацыі «Лепшы студэнцкі інтэрнат» уладальнікам першага месца стаў інтэрнат Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта (вуліца Бабруйская, 27). На другім месцы апынуўся інтэрнат №3 Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (вуліца Курчатава, 6). На трэцім — інтэрнат Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры (праспект Пераможцаў, 105). У спецыяльнай намінацыі за «Лепшую арганізацыю ідэалагічнай і выхаваўчай работы са студэнцкай моладдзю ў інтэрнаце» ўзнагародзілі інтэрнат №7 БНТУ (вуліца Сурганава, 27, корпус 2).

Усяго ў студэнцкіх інтэрнатах у сталіцы пражывае больш за 50 тысяч будучых дыпламаваных спецыялістаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Такое жаданае ложка-месца...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».