Вы тут

У сталіцы на пажары выратавалі траіх чалавек


За два дні кватэра гарэла тройчы.

Бліжэй да вечара сталічным выратавальнікам ад суседзяў паступіла паведамленне аб пажары ў доме на вуліцы Даўгабродскай.


Калі праз чатыры хвіліны падраздзяленні прыбылі на месца, назіраўся дым з акна кватэры на пятым паверсе. Работнікі МНС выратавалі гаспадыню суседняй кватэры, 1931 года нараджэння, якая знаходзілася на лесвічнай клетцы сёмага паверха ў беспрытомнасці. Пацярпелая была перададзена брыгадзе хуткай дапамогі і з атручваннем прадуктамі гарэння, апёкамі абедзвюх кісцяў, перадплеччаў, твару першай-другой ступеняў (5 працэнтаў паверхні цела) дастаўлена ў бальніцу, паведамілі ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС. З кватэры на шостым паверсе, дзе мелася задымленне, з дапамогай масак былі выратаваны жанчына, 1973 года нараджэння, і яе дачка, 2010 года нараджэння.

Пажар быў аператыўна лакалізаваны і ліквідаваны. Агнём пашкоджана маёмасць у кватэры, закураны пад'езд з 5 па 7 паверхі. Прычына здарэння высвятляецца, разглядаецца версія неасцярожнасці пры курэнні брата гаспадыні жылля (на момант пажару дома адсутнічаў). Работнікі МНС ужо тройчы прыбывалі па гэтым адрасе. Першыя два разы — за дзень да апошняга здарэння. Першы раз падгарэла ежа, пакінутая на пліце без нагляду, другі — з-за тлення абшыўкі крэсла.

Загаловак у газеце: На пажары выратавалі траіх чалавек

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».