Вы тут

З 1 лютага вырас БПМ


Бюджэт пражытковага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва з 1 лютага ўстаноўлены ў памеры 180 рублёў 10 капеек. Ён будзе дзейнічаць да 30 красавіка 2017 года.


Бюджэт пражытковага мінімуму для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп з 1 лютага складзе:

  • для працаздольнага насельніцтва — 198 рублёў 63 капейкі;
  • для пенсіянераў — 138 рублёў 80 капеек;
  • для студэнтаў — 175 рублёў 24 капейкі;
  • для дзяцей ва ўзросце да трох гадоў — 116 рублёў 83 капейкі;
  • для дзяцей ва ўзросце ад трох да шасці гадоў — 160 рублёў 61 капейка;
  • для дзяцей ва ўзросце ад шасці да васямнаццаці гадоў — 197 рублёў 40 капеек.

У сувязі са змяненнем БПМ з 1 лютага павялічацца мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі; надбаўкі, павышэнні да пенсій і даплаты асобам ва ўзросце 75 гадоў і вышэй; дапамогі па доглядзе за інвалідам І групы або за асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту.

Вырастуць таксама некаторыя віды дапамог на дзяцей: пры нараджэнні дзіцяці (першага дзіцяці — 10 БПМ, другога і наступных дзяцей — 14 БПМ); па доглядзе за дзіцем-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў (1 БПМ); на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў (0,5 БПМ), на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем'яў (0,5 БПМ, 0,7 БПМ), на дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраваных вірусам імунадэфіцыту чалавека (0,7 БПМ), а таксама іншыя сацыяльныя выплаты, якія вылічваюцца з памеру БПМ.


Яшчэ адным сацыяльным нарматывам для прагназавання змянення ўзроўню жыцця і ўзмацнення сацыяльнай падтрымкі з'яўляецца мінімальны спажывецкі бюджэт.

Памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў з 1 лютага складуць:

  • для працаздольнага насельніцтва — 383 рублі 34 капейкі;
  • для пенсіянераў — 301 рубель 45 капеек;
  • для студэнтаў — 287 рублёў 93 капейкі;
  • для дзяцей ва ўзросце да трох гадоў — 241 рубель 51 капейка;
  • для дзяцей ва ўзросце ад трох да шасці гадоў— 312 рублёў 69 капеек;
  • для дзяцей ва ўзросце ад шасці да васямнаццаці гадоў — 326 рублёў 47 капеек;
  • для сям'і з чатырох чалавек — 298 рублёў 85 капеек;
  • для маладой сям'і з трох чалавек — 323 рублі 74 капейкі.

Сярэднедушавы мінімальны спажывецкі бюджэт сям'і з чатырох чалавек служыць асновай для вызначэння права грамадзян на атрыманне льготных крэдытаў і субсідый на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў; а для грамадзян, якія пастаянна пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек, — ільготных крэдытаў на капітальны рамонт і рэканструкцыю жылых памяшканняў, будаўніцтва інжынерных сетак, узвядзенне гаспадарчых памяшканняў і пабудоў, а таксама для вызначэння іншых сацыяльных стандартаў.

Святлана БУСЬКО

buskо@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.