Вы тут

У сталічнай падземцы запрацаваў мабільны 3G-інтэрнэт


У сталічнай падземцы запрацаваў мабільны 3G-інтэрнэт ад мабільнага аператара МТС па тэхналогіі UMTS-900. Сігнал базавых станцый, устаноўленых на платформах метро, стаў яшчэ далей пранікаць у тунэлі. Пасажыры вагонаў з ліку абанентаў МТС цяпер менш часу знаходзяцца па-за зонай доступу і могуць загружаць інтэрнэт-даныя і здзяйсняць званкі, пакуль цягнік адпраўляецца або набліжаецца да станцыі.


Тэхналогія UMTS-900, якая актыўна развіваецца ў Беларусі ўжо год, валодае дзвюма ключавымі ўласцівасцямі: мае вялікую зону распаўсюджвання і лепшую пранікальную здольнасць з-за меншага згасання сігналу. Напрыклад, у сельскай мясцовасці тэхналогія UMTS-900 дазваляе павялічыць плошчу 3G-пакрыцця, а ў гарадах — палепшыць перадачу даных унутры будынкаў. У метро абедзве гэтыя ўласцівасці прымяняльныя адначасова, што пацвярджае вопыт інжынераў МТС з Масквы і Санкт-Пецярбурга, дзе ўжо выкарыстоўваюць тэхналогію UMTS-900 у метро.

Кампанія МТС атрымала дазвол на выкарыстанне стандарту UMTS-900 ад Дзяржаўнай камісіі па радыёчастотах год таму. Запуску новай тэхналогіі папярэднічаў этап тэсціравання, пасля якога аператар пачаў актыўна ўкараняць UMTS-900 па ўсёй краіне.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: У метро — без паўзаў у сувязі

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.