Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём беларускай навукі


Дзеячам навукі, работнікам навукова-даследчых інстытутаў і вышэйшых навучальных устаноў.


Паважаныя таварышы!

Сардэчна віншую вас з Днём беларускай навукі.

Мы высока цэнім уклад вучоных ва ўмацаванне айчыннай прамысловасці, удасканальванне сацыяльнай сферы, прымнажэнне інтэлектуальнага і культурнага патэнцыялу нацыі.

У нашай краіне створаны ўмовы для рэалізацыі творчых ініцыятыў, удзяляецца значная ўвага развіццю навуковых школ, прыцягненню ў іх моладзі.

Для вырашэння задач, якія стаяць перад рэспублікай, неабходны бліскучыя ідэі, прарыўныя даследаванні і прагрэсіўныя распрацоўкі, увасобленыя ў жыццё.

Невыпадкова гэты год аб'яўлены ў Беларусі Годам навукі. Так мы падкрэсліваем значнасць вашай работы для дзяржавы і грамадства. Упэўнены, гэта прыдасць магутны стваральны імпульс, натхніць на новыя дасягненні, якія забяспечаць устойлівы рост эканомікі, сацыяльную стабільнасць і дабрабыт народа.

Жадаю вам здароўя, шчасця і поспехаў у працы на карысць Радзімы.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.