Вы тут

Больш прасторы для бізнесу


Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сабраліся разам з навукоўцамі і бізнесоўцамі, каб абмеркаваць, якія змены ў Крымінальным кодэксе адаб'юцца найлепшым чынам на развіцці прадпрымальніцтва. Круглы стол "Крымінальная палітыка ў адносінах да злачынстваў супраць парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці" падняў пытанні, якія зараз хвалююць бізнес-супольнасць. Магчыма, ён стане першай з шэрагу такіх сустрэч.


— Злачынствы эканамічнай накіраванасці ўяўляюць сур'ёзную пагрозу для бяспекі дзяржавы. У сувязі з гэтым на працягу двух дзесяцігоддзяў у краіне дзейнічае жорсткая крымінальна-прававая палітыка ў дачыненні да злачынстваў супраць парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці, — расказвае старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па заканадаўстве Наталля ГУЙВІК. — У тыя гады гаспадарчыя злачынствы былі звязаныя з агульнай крымінальнай злачыннасцю, таму і была ўсталявана павышаная адказнасць. Цяпер сітуацыя змянілася, грамадзяне сталі больш законапаслухмянымі. Таму, на наш погляд, прыйшоў час гуманізацыі крымінальна-прававой палітыкі ў сферы эканамічных злачынстваў, і паўстала неабходнасць вызначыць, якія нормы Крымінальнага кодэкса і Кодекса аб адміністрацыйных правапарушэннях замінаюць развіццю бізнесу і прыцягненню інвестыцый.

Прадстаўнікі навукі таксама выступаюць за змены ў заканадаўстве. Так, напрыклад, дацэнт кафедры крымінальнага права юрыдычнага факультэта БДУ Аляксей ЛУКАШОЎ прапанаваў адмяніць канфіскацыю маёмасці як від пакарання. "Канфіскуюць поўнасцю або часткова маёмасць, якая належыць вам на законных падставах. Не даказана, што ўсё гэта нажыта незаконным шляхам. Калі хочаце пакараць, ёсць адпаведныя варыянты: штрафныя санкцыі, крымінальна-прававая кампенсацыя... Канфіскацыя павінна пакінуць Крымінальны кодэкс, а застанецца спецыяльная канфіскацыя". Ёсць пералік, які вызначае, у якіх выпадках можна выкарыстоўваць гэты від пакарання, напрыклад, для пазбаўлення маёмасці, набытай незаконным шляхам.

Другая прапанова — выключыць артыкул 234 "Лжэпрадпрымальніцтва". Пра гэту ідэю расказала член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па эканамічнай палітыцы Ганна КАНАПАЦКАЯ:

— З майго пункту гледжання і з пункту гледжання бізнес-супольнасці, для таго каб падштурхнуць дзелавую ініцыятыву, заахвоціць самазанятасць, ажывіць дзелавое асяроддзе, нам неабходна стварэнне якаснага дзелавога клімату, а артыкул "Лжэпрадпрымальніцтва" нясе ў сабе адмоўны сэнс. Адмена 234 артыкула дазволіць, перш за ўсё, абараніць уласнікаў, стварыць станоўчы дзелавы клімат і будзе спрыяць станоўчаму іміджу Беларусі.

Надзея АНІСОВІЧ

аnіsоvісh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.