Вы тут

У Германіі наладзілі вытворчасць ніжняй бялізны з сігналізацыяй


У Германіі наладзілі вытворчасць ніжняй бялізны з кодавым замком і сігналізацыяй, паведамляе выданне Daіly Mіrror.


Незвычайная бялізна выраблена з трывалага матэрыялу, ён не рвецца і яго цяжка разрэзаць. Каб зняць бялізну, неабходна ўвесці код. Калі ўбудаваныя датчыкі зафіксуюць спробу несанкцыянаванага доступу, уключыцца сірэна гучнасцю ў 130 дэцыбел.

Вытворца мяркуе, што такое адзенне дапаможа жанчынам абараніцца ад сексуальнага гвалту. Кампанія спасылаецца на падзеі навагодняй ночы 2015 года, калі сотні жыхарак Кёльна падвергліся нападзенням з боку выхадцаў з Паўночнай Афрыкі. Пазней кампанія пашырыла асартымент майткамі, зробленымі па тым жа прынцыпе. У інтэрнэт-краме Safe Shorts майткі з сігналізацыяй можна купіць за 99,99 еўра, легінсы — за 149,94.

Іван КУПАРВАС

Загаловак у газеце: Бялізна на сігналізацыі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».