Вы тут

Выкрадзенае з расійскага музея палатно знойдзена ў Беларусі


Супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Беларусі спынілі дзейнасць міжнароднага канала па пастаўцы какаіну, экстазі і гашышу. Пры затрыманні ў зламыснікаў канфіскаваны буйная партыя наркотыкаў і карціна вядомага рускага мастака Шышкіна, паведамілі ў МУС.


І. Шышкін. «Лес. Елкі.

У канцы мінулага года аператыўнікі атрымалі інфармацыю аб групе асоб, якія арганізавалі пастаўку наркотыкаў і псіхатропаў з Расіі ў Беларусь. Праваахоўнікам стала вядома, што чакаецца пастаўка чарговай партыі наркотыкаў з Расіі і адначасовы вяртанне ў Маскву неўстаноўленай дарагой карціны, — расказалі ў МУС. Затрыманне адбылося, калі наркотык прыбыў у Беларусь і было вызначана яго месцазнаходжанне, а таксама месца сустрэчы кур'ераў, што маюць дачыненне да перапраўкі карціны. У гаражы, які арандаваў арганізатар крымінальнага бізнесу, 36-гадовы жыхар аграгарадка Ждановічы, было знойдзена і канфіскавана 552 таблеткі экстазі, амаль 250 грамаў какаіну і звыш 300 грамаў гашышу. У аўтамабілі кур'ераў аператыўнікі выявілі карціну з подпісам «І. Шышкін. 1897 г.». Выказаўшы здагадку, што гэта можа быць арыгінал, праверылі ўсе арыенціроўкі і накіравалі запыт у Інтэрпол. Падазрэнні пацвердзіліся. Карціна мастака І.І. Шышкіна «Лес. Елкі» (1897 год, палатно, алей, памер 60х82 см) была выкрадзена ў 2013 годзе невядомымі асобамі з Вязнікоўскага гісторыка-мастацкага музея ва Уладзімірскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, карціну «Лес. Елкі», якая да гэтага неаднаразова выстаўлялася на нелегальных інтэрнэт-аўкцыёнах, прывезлі ў Беларусь, каб паказаць патэнцыйнаму пакупніку з Еўропы, аднак бакі не сышліся ў цане і здзелка не адбылася. Літаральна на наступны дзень палатно павінны былі даставіць у Маскву і прадаць там грамадзяніну адной з краін ЕС за 100 тысяч еўра і 3 кілаграмы какаіну. Кошт гэтай карціны, паводле ацэнак спецыялістаў, на аўкцыёнах можа дасягаць двух мільёнаў долараў, але паколькі легальна збыць яе немагчыма, зламыснікі гатовыя былі прадаць твор за суму, нашмат ніжэйшую за рэальную. Карціна перададзена ў Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, спецыялісты якога папярэдне прызналі яе сапраўднасць.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Карціна Шышкіна ў... ждановіцкім гаражы

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.