Вы тут

Качанава: Сярэдняя зарплата мусіць павялічыцца да $500 бясспрэчна


Пра гэта заявіла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля КАЧАНАВА падчас сустрэчы з калектывам Слуцкага цукроварафінаднага камбіната. У сталіцы ўзровень сярэдняй заработнай платы ў $500 ужо дасягнуты. У цэлым па краіне ў снежні 2016 года сярэдняя зарплата склала 801 рубель.


— Заработная плата ў сярэднім па краіне павінна быць $500. Гэтая задача, пастаўленая кіраўніком дзяржавы, павінна выконвацца беспярэчна. І сёння гэта задача не толькі для ўрада, міністэрстваў і ведамстваў, але і для кожнага кіраўніка кожнай арганізацыі, — адзначыла Наталля Качанава.

Іншай тэмай сустрэчы стала работа прадпрыемстваў у Год навукі. Дзяржаўная праграма інавацыйнага развіцця на 2016—2020 гады, якая будзе зацверджана ў найбліжайшы час, вызначыць прыярытэтныя кірункі развіцця навукі, а таксама паставіць задачы па засваенні новых тэхналогій у розных галінах эканомікі. Асаблівая ўвага пры гэтым будзе нададзена прымяненню інавацый у вытворчасці.

— Разлічваем, што гэты год будзе пераломным у рабоце навуковых арганізацый, перш за ўсё Нацыянальнай акадэміі навук. Бо інавацыйнае развіццё, якое пазначана прыярытэтным для Беларусі, немагчыма без сучасных навукова-тэхнічных распрацовак, — адзначыла Наталля Качанава.

Айчынныя вучоныя ўжо дамагліся вышынь у сферы касмічных і інфармацыйных тэхналогій, машынабудаванні, медыцыне. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта адзначыла развіццё фармацэўтычнай галіны. Доля нашых прэпаратаў на айчынным фармрынку павялічваецца, з'яўляюцца новыя беларускія лякарствы. Гэта не толькі аналагі імпартных, але і арыгінальныя распрацоўкі. Напрыклад, прэпарат для лячэння раку крыві. Наталля Качанава адзначыла, што важна, каб падобных унікальных распрацовак было больш і ў іншых навуковых сферах.

Яшчэ адзін прыярытэт — пашырэнне ўзаемадзеяння навучальных устаноў з прадпрыемствамі. Гэта дае магчымасць яшчэ ў ВНУ набыць працоўныя навыкі ў абранай прафесіі. Асаблівую ўвагу Наталля Качанава ўдзяліла пытанням развіцця навукі ў вышэйшых навучальных установах.

Надзея АНІСОВІЧ

anіsovіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Задача па заробку павінна быць выканана

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.