Вы тут

Якія задачы стаяць перад вучонымі сёлета?


Дні беларускай навукі пройдуць у Маскве перад адкрыццём Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Пра гэта напярэдадні прафесійнага свята расказаў старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр ШУМІЛІН. Паводле яго слоў, сам форум таксама будзе прысвечаны інавацыйнаму навукова-тэхналагічнаму супрацоўніцтву вучоных дзвюх краін. Ужо цяпер прапрацоўваецца пытанне аб прапанове кіраўнікам дзяржаў на зацвярджэнне як мінімум трох новых саюзных праграм. Хутчэй за ўсё, імі стануць праекты ў сферы космасу, біятэхналогій і іншых перспектыўных кірункаў. Акрамя гэтага, у чэрвені ў амерыканскім Маямі ўпершыню пройдзе нацыянальная выстава навуковых дасягненняў Беларусі.


— Што датычыцца нашых планаў на 2017 год, то ў першую чаргу гэта развіццё інавацыйнай інфраструктуры, — сказаў старшыня ДКНТ. — Яшчэ летась мы адкрылі новы навукова-тэхналагічны парк на базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, а таксама тры цэнтры трансферу тэхналогій у Віцебску, Гродне і Магілёве. Такім чынам мы імкнёмся прыцягнуць да навуковай дзейнасці нашы рэгіёны, каб ва ўсіх была магчымасць рэалізаваць свае інавацыйныя праекты. Падтрымліваем таксама маладзёжныя праекты. Сёлета конкурс «100 ідэй для Беларусі» будзе фактычна інтэграваны ў Рэспубліканскі конкурс інавацыйных распрацовак, што дапаможа падтрымаць найлепшыя праекты, прадстаўленыя на ім.

Над развіццём інавацыйнай інфраструктуры сёлета будзе працаваць і Міністэрства адукацыі. Паводле слоў першага намесніка міністра адукацыі Вадзіма БОГУША, асаблівую ўвагу ведамства будзе надаваць развіццю ўніверсітэцкіх тэхнапаркаў. На гэтых пляцоўках моладзь зможа рэалізоўваць свае ідэі і арганізоўваць вытворчасць. Яшчэ адной задачай стане падтрымка маладых даследчыкаў і прыцягненне іх да навуковай дзейнасці. Ужо цяпер ва ўніверсітэтах функцыянуе больш за 200 навукова-даследчых студэнцкіх лабараторый, якія займаюцца даследаваннямі ў розных кірунках: ад гуманітарнай сферы і юрыспрудэнцыі да робататэхнікі і ІT. Што датычыцца фінансавага заахвочвання, то ў 2017 годзе Міністэрства адукацыі плануе прыцягнуць дадатковыя сродкі і выдзеліць не менш за 100 грантаў для падтрымкі студэнтаў, аспірантаў і дактарантаў.

— Перад намі стаіць задача яшчэ больш умацаваць навуковую сферу, сканцэнтраваць рэсурсы на прыярытэтных кірунках даследаванняў і прапанаваць эканоміцы цэлы комплекс прарыўных інавацыйных распрацовак, — адзначыў старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір ГУСАКОЎ. — Мяркуецца, што вызначальнымі для свету стануць некалькіх кірункаў: «воблачныя» тэхналогіі, аўтаматызацыя інтэлектуальнай працы, робататэхніка, самакіравальныя тэхнічныя комплексы (у тым ліку аўтамабілі), геноміка, найноўшыя накапляльнікі энергіі, трохмерны друк і кампазіцыйныя матэрыялы. Падкрэслю, што над усімі гэтымі тэмамі паглыблена працуе беларуская навука, а вынікі работы не саступаюць вядучым сусветным.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

lyskavets@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Паказаць вынікі і развіваць інфраструктуру

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».