Вы тут

Аб стане канстытуцыйнай законнасцi ў Рэспублiцы Беларусь у 2016 годзе


Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь у складзе старшынствуючага — Старшынi Канстытуцыйнага Суда Мiклашэвiча П.П., намеснiка Старшынi Сяргеевай В.Г., суддзяў Бойка Т.С., Варановiча Т.В., Данiлюка С.Я., Карповiч Н.А., Козыравай Л.Р., Падгрушы В.В., Рабцава Л.М., Цiкавенкi А.Г., Чыгрынава С.П., разгледзеўшы ў судовым пасяджэннi пытанне аб стане канстытуцыйнай законнасцi ў Рэспублiцы Беларусь у 2016 годзе, кiруючыся артыкуламi 22 i 24 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб судаўладкаваннi i статусе суддзяў, артыкуламi 74, 79, 84, 161--163 Закона Рэспублiкi Беларусь «О конституционном судопроизводстве»,

ВЫРАШЫЎ:

1. Прыняць Пасланне Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь i палатам Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь «Аб стане канстытуцыйнай законнасцi ў Рэспублiцы Беларусь у 2016 годзе» (дадаецца).

2. Апублiкаваць Пасланне Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь i палатам Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь «Аб стане канстытуцыйнай законнасцi ў Рэспублiцы Беларусь у 2016 годзе» ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi.

Старшынствуючы — Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь П.П. Мiклашэвiч.

№ Р-1084/2017


Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь

Палаце прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь

Савету Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь

Вяршэнства права аб'ядноўвае важнейшыя каштоўнасцi цывiлiзаванага чалавецтва i выступае базавым прынцыпам мiжнароднага права i нацыянальных канстытуцый, якiм кiруюцца сучасныя дэмакратычныя дзяржавы.

Вяршэнства права азначае звязанасць дзяржавы правам, асноўнымi правамi i свабодамi чалавека i грамадзянiна. Як прынцып канстытуцыйнага ладу Рэспублiкi Беларусь, вяршэнства права абавязвае дзяржаву, усе яе органы i службовых асоб дзейнiчаць у межах Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь i прынятых у адпаведнасцi з ёю актаў заканадаўства.

У адпаведнасцi з прынцыпам вяршэнства права i нормамi дзеючага на канстытуцыйнай аснове выбарчага заканадаўства ў вераснi 2016 года адбылiся выбары ў Нацыянальны сход Рэспублiкi Беларусь. Народ як адзiная крынiца дзяржаўнай улады такiм чынам упаўнаважыў новы склад Парламента выконваць канстытуцыйную функцыю — прымаць законы як нарматыўныя прававыя акты, якiя рэгулююць найбольш важныя грамадскiя адносiны, накiраваныя на дасягненне канстытуцыйных мэт.

У сiстэме прававых каштоўнасцей законы выступаюць эфектыўнай канстытуцыйна-прававой формай выяўлення, арганiзацыi i абароны правоў i свабод. Пры гэтым з прынцыпу вяршэнства права вынiкае абавязак прыняцця законаў з прававым зместам, гэта значыць прававых законаў, якiя вызначаюць баланс свабоды, улады, канстытуцыйных каштоўнасцей на пачатках роўнасцi i справядлiвасцi.

Вяршэнства права прадугледжвае прававую ахову Канстытуцыi, наяўнасць канстытуцыйнага кантролю, якi забяспечвае несупярэчлiвасць канстытуцыйным палажэнням заканатворчага працэсу i правапрымяняльнай дзейнасцi. Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь, рэалiзуючы свае паўнамоцтвы, сцвярджае вяршэнства Канстытуцыi, канстытуцыйную законнасць, абараняе правы i свабоды чалавека i грамадзянiна праз канстытуцыйнае правасуддзе.

I

Важнейшымi ўмовамi развiцця Рэспублiкi Беларусь як прававой дзяржавы, эфектыўнага функцыянавання дзяржаўнай улады, забеспячэння i гарантавання правоў i свабод чалавека i грамадзянiна з'яўляюцца прытрымлiванне i ўмацаванне канстытуцыйнай законнасцi, якая праяўляецца перш за ўсё ў адпаведнасцi законаў Канстытуцыi. На зацвярджэнне канстытуцыйнай законнасцi накiравана дзейнасць Канстытуцыйнага Суда, якi на падставе Канстытуцыi, Кодэкса аб судаўладкаваннi i статусе суддзяў i Закона «О конституционном судопроизводстве» ажыццяўляе паўнамоцтва па правядзеннi абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасцi законаў, прынятых Нацыянальным сходам, да падпiсання iх Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

Канстытуцыйны Суд у 2016 годзе ў парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю праверыў канстытуцыйнасць 53 законаў, кiруючыся канстытуцыйным прынцыпам вяршэнства права, зыходзячы з неабходнасцi паслядоўнай i эфектыўнай рэалiзацыi канстытуцыйных каштоўнасцей, абароны правоў i свабод чалавека i грамадзянiна. Пры гэтым улiчвалiся абавязацельствы Рэспублiкi Беларусь па выкананнi мiжнародна-прававых актаў, у тым лiку актаў, якiя складаюць права Еўразiйскага эканамiчнага саюза.

1. Згодна з Канстытуцыяй дзяржава абавязана прымаць усе даступныя ёй меры для стварэння ўнутранага i мiжнароднага парадку, неабходнага для поўнага ажыццяўлення правоў i свабод грамадзян Рэспублiкi Беларусь, прадугледжаных Канстытуцыяй; законы выдаюцца на аснове i ў адпаведнасцi з Канстытуцыяй.

Зыходзячы з канстытуцыйных палажэнняў, Канстытуцыйны Суд праз выяўленне канстытуцыйна-прававога сэнсу норм законаў фармуляваў прававыя пазiцыi, канстатуючы, што заканадаўчая дзейнасць павiнна грунтавацца на вяршэнстве права, важнейшымi састаўляючымi якога з'яўляюцца законнасць, прававая вызначанасць, забарона самавольства, доступ да правасуддзя ў незалежных i непрадузятых судах, захаванне правоў i свабод чалавека i грамадзянiна, недыскрымiнацыя i роўнасць усiх перад законам.

1.1. Аб прытрымлiваннi i рэалiзацыi ў заканатворчым працэсе прынцыпу вяршэнства права i яго важнейшага элемента — даступнасцi правасуддзя, якая выражаецца ў гарантаваннi кожнаму права на судовую абарону кампетэнтным, незалежным i непрадузятым судом, канстатавана ў шэрагу рашэнняў Канстытуцыйнага Суда, вынесеных у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасцi законаў.

Так, грунтуючыся на палажэннях артыкулаў 2, 6, 21, 60 i главы 6 «Суд» Канстытуцыi, а таксама палажэннях Усеагульнай дэкларацыi правоў чалавека (артыкул 8) i Мiжнароднага пакта аб грамадзянскiх i палiтычных правах (артыкул 14), Канстытуцыйны Суд пры праверцы канстытуцыйнасцi Закона Рэспублiкi Беларусь «О внесении изменений и дополнений в законы Республики Беларусь по вопросам судоустройства и судопроизводства» у рашэннi ад 14 снежня 2016 г. прыйшоў да вываду аб тым, што палажэннi артыкула 1 дадзенага Закона накiраваны на развiццё i забеспячэнне канстытуцыйнага права кожнага на судовую абарону сваiх правоў i свабод, а таксама вызначаных Канстытуцыяй у якасцi гарантый кампетэнтнай, незалежнай i непрадузятай судовай абароны такiх прынцыпаў ажыццяўлення правасуддзя, як незалежнасць суддзяў i падпарадкаванне iх толькi закону; калегiяльны, а ў прадугледжаных законам выпадках — аднаасобны разгляд спраў суддзямi ў судах i адкрыты разбор спраў ва ўсiх судах; спаборнасць i роўнасць бакоў у працэсе; абавязковасць судовых пастаноў для ўсiх грамадзян i службовых асоб. Уносiмыя артыкулам 1 Закона ў Кодэкс аб судаўладкаваннi i статусе суддзяў змяненнi i дапаўненнi маюць на мэце далейшае стварэнне механiзмаў рэалiзацыi права кожнага на судовую абарону для больш эфектыўнай абароны правоў, свабод i законных iнтарэсаў праз правасуддзе, якое адпавядае канстытуцыйна вызначаным крытэрыям.

Пры ацэнцы канстытуцыйнасцi новай рэдакцыi часткi чацвёртай артыкула 22 Кодэкса аб судаўладкаваннi i статусе суддзяў, што датычыцца iнiцыятыўных зваротаў грамадзян, iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i арганiзацый, якiя накiроўваюцца ўпаўнаважаным органам для магчымага ўнясення ў Канстытуцыйны Суд прапаноў аб праверцы канстытуцыйнасцi нарматыўных прававых актаў, зроблены вывад аб тым, што ўстанаўлiваемае прававое рэгуляванне iнiцыятыўных зваротаў, якое азначае пераход ад абстрактнага да канкрэтнага канстытуцыйнага нармакантролю, накiравана на больш поўную рэалiзацыю палажэння Канстытуцыi аб ажыццяўленнi кантролю за канстытуцыйнасцю нарматыўных актаў у дзяржаве, ускладзенага на Канстытуцыйны Суд, на ўзмацненне ролi канстытуцыйнага кантролю ў абароне канстытуцыйных каштоўнасцей, забеспячэннi вяршэнства Канстытуцыi i яе непасрэднага дзеяння.

Канстытуцыйны Суд таксама ўказаў, што ўскосны доступ грамадзян да канстытуцыйнага правасуддзя прызнаны Еўрапейскай камiсiяй за дэмакратыю праз права (Венецыянскай камiсiяй) важным iнструментам забеспячэння iндывiдуальных правоў чалавека на канстытуцыйным узроўнi. Нягледзячы на залежнасць эфектыўнасцi ўскоснага доступу ад здольнасцi ўпаўнаважаных органаў выяўляць патэнцыяльна неканстытуцыйныя нарматыўныя акты i iх гатоўнасцi звяртацца з заявай у канстытуцыйны суд або орган роўнай юрысдыкцыi, вартасцю ўскоснага доступу грамадзян з'яўляецца добры ўзровень iнфармаванасцi органаў, упаўнаважаных накiроўваць скаргi ў канстытуцыйны суд, i наяўнасць у iх неабходных юрыдычных навыкаў, якiя дазваляюць сфармуляваць карэктны запыт (рашэнне Венецыянскай камiсii ад 17—18 снежня 2010 г.).

Пры ажыццяўленнi папярэдняга кантролю канстытуцыйнасцi новай рэдакцыi артыкула 1 Закона Рэспублiкi Беларусь «О противодействии экстремизму» ў рашэннi ад 12 красавiка 2016 г. Канстытуцыйны Суд адзначыў, што ўстанаўлiваемы Законам судовы парадак прызнання матэрыялаў i арганiзацый экстрэмiсцкiмi, якi выключае аналагiчныя паўнамоцтвы iншых дзяржаўных органаў i службовых асоб, з'яўляецца дадатковай гарантыяй абароны правоў i свабод чалавека, прадугледжанай артыкулам 60 Канстытуцыi, i адпавядае мiжнародна-прававым стандартам у галiне адпраўлення правасуддзя (артыкулы 8 i 10 Усеагульнай дэкларацыi правоў чалавека, артыкул 14 Мiжнароднага пакта аб грамадзянскiх i палiтычных правах, артыкул 6 Еўрапейскай канвенцыi аб абароне правоў чалавека i асноўных свабод), пры прытрымлiваннi якiх забяспечваюцца дэмакратычная практыка i законнасць.

У рашэннi Канстытуцыйнага Суда ад 6 лiпеня 2016 г., прынятым у вынiку праверкi канстытуцыйнасцi палажэнняў Закона Рэспублiкi Беларусь «О внесении изменений и дополнений в Уголовно-исполнительный кодекс Республики Беларусь», указана, што ў развiццё норм Канстытуцыi аб праве кожнага на судовую абарону (частка першая артыкула 60) i аб устанаўленнi прынцыпу вяршэнства права (частка першая артыкула 7), а таксама ў мэтах выканання шэрагу раней прынятых рашэнняў Канстытуцыйнага Суда ўдакладняецца парадак абскарджання ў суд рашэнняў аб прымяненнi мер спагнання да асуджаных да арышту, пазбаўлення волi. Зыходзячы з таго, што парадак разгляду такiх скарг у судзе ўрэгуляваны Грамадзянскiм працэсуальным кодэксам Рэспублiкi Беларусь (далей — ГПК), у Законе вызначаецца адпаведная ўзаемасувязь заканадаўчых палажэнняў i тым самым устараняецца калiзiя з нормамi Крымiнальна-выканаўчага кодэкса Рэспублiкi Беларусь (далей — КВК).

У шэрагу рашэнняў пры выяўленнi канстытуцыйна-прававога сэнсу палажэнняў законаў Канстытуцыйны Суд зыходзiў з таго, што ў дзяржаве, якая грунтуецца на вяршэнстве права, значная роля адводзiцца забеспячэнню законнасцi i правапарадку. Пры гэтым прынцып законнасцi ў заканатворчым працэсе азначае вяршэнства закона над падзаконнымi прававымi актамi, а таксама неабходнасць строгага i няўхiльнага выканання законаў усiмi суб'ектамi права, у тым лiку органамi дзяржаўнай улады, службовымi i iншымi асобамi, якiя ажыццяўляюць дзяржаўныя функцыi i абавязаны дзейнiчаць у межах нададзеных iм правоў i ўскладзеных на iх абавязкаў, што ў канчатковым вынiку спрыяе ўмацаванню канстытуцыйнага правапарадку.

Так, правяраючы канстытуцыйнасць норм Закона Рэспублiкi Беларусь «О внесении изменений и дополнений в Уголовный кодекс Республики Беларусь, Кодекс Республики Беларусь об административных правонарушениях и Процессуально-исполнительный кодекс Республики Беларусь об административных правонарушениях», якiя замацоўваюць парадак вядзення адмiнiстрацыйнага працэсу па справах аб парушэннях патрабаванняў, якiя змяшчаюцца ў тэхнiчных рэгламентах Мытнага саюза i Еўразiйскага эканамiчнага саюза, Канстытуцыйны Суд у рашэннi ад 8 лiпеня 2016 г. указаў, што надзяленне вызначаемых Законам дзяржаўных органаў i службовых асоб паўнамоцтвамi па складаннi пратаколаў i разглядзе спраў аб названых адмiнiстрацыйных правапарушэннях адпавядае выконваемым гэтымi органамi задачам i функцыям, абавязку дзяржавы па стварэннi неабходных прававых умоў для выканання дадзеных патрабаванняў, што адпавядае канстытуцыйнаму палажэнню аб забеспячэннi Рэспублiкай Беларусь законнасцi i правапарадку.

У рашэннi Канстытуцыйнага Суда ад 13 кастрычнiка 2016 г. «О соответствии Конституции Республики Беларусь Закона Республики Беларусь «Об исполнительном производстве» адзначана, што пры замацаваннi прынцыпаў выканаўчага вядзення заканадавец зыходзiў перш за ўсё з вяршэнства Канстытуцыi, валодаючай найвышэйшай юрыдычнай сiлай, якая азначае, што законы, дэкрэты, указы i iншыя акты дзяржаўных органаў выдаюцца на аснове i ў адпаведнасцi з Канстытуцыяй. Так, ажыццяўленне выканаўчага вядзення на аснове прынцыпу законнасцi, якi прадугледжвае няўхiльнае выкананне ўсiмi органамi дзяржаўнай улады, службовымi асобамi, грамадзянамi i арганiзацыямi патрабаванняў Канстытуцыi, законаў i iншых нарматыўных прававых актаў, вынiкае з палажэнняў часткi першай артыкула 1, часткi другой артыкула 2, частак першай i другой артыкула 7 Канстытуцыi; прынцыпы раўнапраўя i добрасумленнасцi бакоў выканаўчага вядзення, а таксама павагi гонару i годнасцi грамадзянiна заснаваны на палажэннях артыкула 22, часткi першай артыкула 25, артыкулаў 28 i 53 Канстытуцыi.

Пры ажыццяўленнi кантролю канстытуцыйнасцi Закона Рэспублiкi Беларусь «О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь по вопросам декларирования доходов и имущества» былi ацэнены нормы Закона Рэспублiкi Беларусь «О декларировании физическими лицами доходов и имущества по требованию налоговых органов», якiя замацоўваюць кампетэнцыю Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па прававой рэгламентацыi шэрагу пытанняў у сферы дэкларавання. У рашэннi Канстытуцыйнага Суда ад 27 снежня 2016 г. канстатавана, што дадзеныя нормы грунтуюцца на адпаведных палажэннях артыкула 107 Канстытуцыi. Адначасова Канстытуцыйны Суд звярнуў увагу на неабходнасць у працэсе рэалiзацыi ўскладаемых на Савет Мiнiстраў паўнамоцтваў ажыццяўляць прававое рэгуляванне такiм чынам, каб не закраналiся правы фiзiчных асоб, што падлягаюць устанаўленню, карэкцiроўцы, адмене толькi на ўзроўнi закона, з выкананнем патрабаванняў часткi першай артыкула 23 Канстытуцыi, якая дапускае магчымасць абмежавання правоў i свабод асобы толькi ў выпадках, прадугледжаных законам, i ў канстытуцыйна значных iнтарэсах, а таксама артыкула 28 Канстытуцыi, якi замацоўвае права кожнага на абарону ад незаконнага ўмяшання ў яго асабiстае жыццё.

Такiм чынам, рэалiзацыя прынцыпу вяршэнства права ў заканатворчым працэсе праз захаванне i развiццё канстытуцыйных каштоўнасцей, прынцыпаў i норм пры рэгуляваннi грамадскiх адносiн з'яўляецца галоўнай умовай забеспячэння вяршэнства Канстытуцыi, абароны канстытуцыйных правоў i свабод чалавека i грамадзянiна, зацвярджэння канстытуцыйнай законнасцi.

1.2. Неад'емнай састаўляючай вяршэнства права ў заканатворчай дзейнасцi з'яўляецца прынцып прававой вызначанасцi, з улiкам якога Канстытуцыйны Суд у шэрагу рашэнняў фармуляваў прававыя пазiцыi, накiраваныя на ўстараненне ў заканадаўчых актах калiзiй, прабелаў i прававой нявызначанасцi, фармiраванне прававой сiстэмы, дзе нарматыўныя прававыя акты знаходзяцца ва ўзаемасувязi, адпавядаюць адзiн аднаму, забяспечваюцца яснасць, дакладнасць i лагiчная ўзгодненасць прававых норм. Няўхiльнае выкананне заканадаўцам прынцыпу прававой вызначанасцi спрыяе прававой бяспецы i прадказальнасцi прававога рэгулявання, павышае гарантыi дзяржаўнай абароны канстытуцыйных правоў i свабод асобы, служыць важным iнструментам падтрымання даверу грамадзян да дзяржаўнай улады i яе iнстытутаў.

Правяраючы канстытуцыйнасць Закона Рэспублiкi Беларусь «О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь по вопросам противодействия незаконному обороту наркотических средств, психотропных веществ, их прекурсоров и аналогов», у рашэннi ад 8 лiпеня 2016 г. Канстытуцыйны Суд указаў на прававую калiзiю асобных норм дадзенага Закона з палажэннямi Закона Рэспублiкi Беларусь «Об информации, информатизации и защите информации». Так, згодна з правяраемым Законам парадак фармiравання i вядзення Адзiнай сiстэмы ўлiку асоб, якiя спажываюць наркатычныя сродкi, псiхатропныя рэчывы, iх аналагi (далей — Адзiная сiстэма ўлiку), устанаўлiваецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, парадак абмену звесткамi аб асобах, уключаных у гэту сiстэму, — Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь сумесна з Мiнiстэрствам унутраных спраў Рэспублiкi Беларусь, у той час як у адпаведнасцi з часткай трэцяй артыкула 18 Закона «Об информации, информатизации и защите информации» парадак атрымання, перадачы, збору, апрацоўкi, назапашвання, захоўвання i прадастаўлення iнфармацыi аб прыватным жыццi фiзiчнай асобы i персанальных даных, а таксама карыстання iмi ўстанаўлiваецца заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.

Канстытуцыйны Суд неаднаразова адзначаў, што звесткi, на падставе якiх можна ўстанавiць асобу чалавека, адносяцца да персанальных даных (iнфармацыi абмежаванага доступу), якiя патрабуюць у сувязi з iх характарам выканання працэдуры апрацоўкi або выкарыстання такiх даных, каб пазбегнуць парушэння права на недатыкальнасць прыватнага жыцця. Улiчваючы, што Адзiная сiстэма ўлiку прадугледжвае наяўнасць у ёй звестак аб прыватным жыццi i персанальных даных, патрабаванне абароны якiх вынiкае з часткi трэцяй артыкула 34 Канстытуцыi, у мэтах выканання канстытуцыйнага прынцыпу вяршэнства права Канстытуцыйны Суд указаў заканадаўцу на неабходнасць устаранення выяўленай прававой калiзii i рэгламентавання пытанняў забеспячэння канфiдэнцыяльнасцi такой iнфармацыi непасрэдна ў Законе Рэспублiкi Беларусь «О наркотических средствах, психотропных веществах, их прекурсорах и аналогах» для ўзмацнення абароны канстытуцыйных правоў i законных iнтарэсаў асоб, уключаных у Адзiную сiстэму ўлiку, папярэджання залiшняга ўмяшання ў iх асабiстае жыццё з боку дзяржавы i трэцiх асоб.

Пры праверцы канстытуцыйнасцi Закона Рэспублiкi Беларусь «Об оценке соответствия техническим требованиям и аккредитации органов по оценке соответствия» Канстытуцыйны Суд у рашэннi ад 13 кастрычнiка 2016 г. ажыццявiў ацэнку норм, якiя надаюць права адпаведным органам i службовым асобам пры правядзеннi праверак у ходзе ажыццяўлення кантролю (нагляду) у межах сваёй кампетэнцыi ў выпадках выяўлення пэўных парушэнняў выносiць прадпiсаннi аб прыпыненнi (забароне) дзейнасцi правяраемых суб'ектаў, з улiкам прававой пазiцыi, выкладзенай iм у рашэннi ад 25 мая 2016 г. «О правовом регулировании приостановления деятельности юридических лиц и индивидуальных предпринимателей». Сутнасць прававой пазiцыi заключаецца ў тым, што прыпыненне дзейнасцi ў залежнасцi ад мэты i падстаў прымянення можа выступаць у якасцi розных па сваёй прававой прыродзе мер адмiнiстрацыйнага прававога прымусу. Пры гэтым адсутнасць у Кодэксе Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях (далей таксама — КабАП) палажэнняў аб адказнасцi за парушэннi заканадаўства, якая выражаецца ў адмiнiстрацыйным прыпыненнi дзейнасцi як вiдзе адмiнiстрацыйнага спагнання, а ў Працэсуальна-выканаўчым кодэксе Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях (далей таксама — ПВКабАП) — такой меры забеспячэння адмiнiстрацыйнага працэсу, як часовая забарона дзейнасцi, сведчыць аб наяўнасцi прававой нявызначанасцi заканадаўчага рэгулявання адпаведных адносiн.

На неабходнасць устаранення прававой калiзii ўказана ў рашэннi Канстытуцыйнага Суда ад 27 снежня 2016 г., прынятым у вынiку ажыццяўлення кантролю канстытуцыйнасцi палажэнняў Закона Рэспублiкi Беларусь «О внесении дополнений и изменений в некоторые законы Республики Беларусь». У рашэннi адзначана, што комплексны аналiз норм правяраемага Закона сведчыць аб тым, што, карэкцiруючы прававое рэгуляванне сацыяльных iльгот па плаце за карыстанне асобнымi жыллёва-камунальнымi паслугамi, у тым лiку ўстанаўлiваючы сацыяльную льготу па плаце за тэхнiчнае абслугоўванне лiфта для Герояў Беларусi, Герояў Савецкага Саюза i Герояў Сацыялiстычнай Працы, поўных кавалераў ордэнаў Айчыны, Славы, Працоўнай Славы, ветэранаў i асоб, якiя пацярпелi ад наступстваў войнаў, заканадавец грунтаваўся на змяненнях у прававым рэгуляваннi структуры платы за жыллёва-камунальныя паслугi, якiя прадугледжаны iншымi прынятымi пазней заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь, у прыватнасцi Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 31 снежня 2015 г. № 535 «О предоставлении жилищно-коммунальных услуг», але не знайшлi адлюстравання ў адпаведных палажэннях Жыллёвага кодэкса Рэспублiкi Беларусь. У сувязi з гэтым у мэтах рэалiзацыi канстытуцыйнага прынцыпу вяршэнства права, прытрымлiвання паўнаты, дакладнасцi i ўзгодненасцi норм аб правах i абавязках суб'ектаў жыллёвых адносiн, больш поўнага забеспячэння яснасцi i даступнасцi для грамадзян заканадаўчых патрабаванняў, якiя датычацца платы за жыллёва-камунальныя паслугi, зразумеласцi зместу прадастаўляемых iм у гэтай галiне сацыяльных iльгот Канстытуцыйны Суд звярнуў увагу заканадаўца на неабходнасць выключэння калiзii нарматыўных прававых актаў праз унясенне ў Жыллёвы кодэкс змяненняў, якiя датычацца структуры платы за жыллёва-камунальныя паслугi.

Такiм чынам, прававыя пазiцыi Канстытуцыйнага Суда аб неабходнасцi ўстаранення ў правяраемых законах выяўленых прававых калiзiй, прабелаў i iншых дэфектаў прававога рэгулявання дазваляюць пераадольваць канстытуцыйна-прававую нявызначанасць норм законаў без прызнання iх неканстытуцыйнымi i, значыць, спрыяюць фармiраванню правапрымяняльнай практыкi на канстытуцыйна-прававой аснове. Такая дзейнасць Канстытуцыйнага Суда накiравана на дасягненне эфектыўнага канстытуцыйна-прававога рэгулявання i ўмацаванне канстытуцыйнай законнасцi.

1.3. У шэрагу рашэнняў Канстытуцыйны Суд фармуляваў прававыя пазiцыi, адрасаваныя правапрымяняльнiкам, з мэтай недапушчэння неканстытуцыйнага прымянення асобных палажэнняў законаў, якое на практыцы можа прывесцi да парушэння канстытуцыйных правоў, свабод i законных iнтарэсаў чалавека i грамадзянiна.

Так, у рашэннi ад 12 красавiка 2016 г. «О соответствии Конституции Республики Беларусь Закона Республики Беларусь «О внесении дополнений и изменений в некоторые законы Республики Беларусь» пры ацэнцы канстытуцыйнасцi нормы Закона «О противодействии экстремизму», што ўстанаўлiвае судовы парадак прызнання матэрыялаў i арганiзацый экстрэмiсцкiмi, Канстытуцыйны Суд звярнуў увагу судоў агульнай юрысдыкцыi на неабходнасць забеспячэння вяршэнства права i канстытуцыйных палажэнняў, якiя гарантуюць асноўныя правы i свабоды грамадзян, пры прыняццi ўказаных рашэнняў, а таксама пры разглядзе канкрэтных крымiнальных спраў аб злачынствах экстрэмiсцкай накiраванасцi. Пры гэтым Канстытуцыйны Суд зыходзiў з таго, што крытыка якiх-небудзь дзеянняў прадстаўнiкоў дзяржаўнай улады або iншых службовых асоб з'яўляецца неад'емным атрыбутам дэмакратычнай дзяржавы, паколькi гэта неабходна для забеспячэння адкрытасцi дзяржаўных органаў, павышэння эфектыўнасцi iх работы i якасцi забеспячэння жыццядзейнасцi насельнiцтва, у сувязi з чым такая крытыка сама па сабе не павiнна разглядацца як праяўленне экстрэмiзму, калi яна не пераходзiць мяжу, што аддзяляе гарантуемыя кожнаму свабоду меркаванняў, перакананняў i iх свабоднае выяўленне (частка першая артыкула 33 Канстытуцыi) ад учынення процiпраўных дзеянняў, прадугледжаных правяраемым Законам.

Грунтуючыся на прынцыпах i нормах Канстытуцыi, у прыватнасцi артыкуле 28 Канстытуцыi, згодна з якiм кожны мае права на абарону ад незаконнага ўмяшання ў яго асабiстае жыццё, у тым лiку ад замаху на тайну яго карэспандэнцыi, тэлефонных i iншых паведамленняў, на яго гонар i годнасць, у адзiнстве з часткай трэцяй артыкула 34 Канстытуцыi, якая замацоўвае, што карыстанне iнфармацыяй можа быць абмежавана заканадаўствам у мэтах абароны гонару, годнасцi, асабiстага i сямейнага жыцця грамадзян i поўнага ажыццяўлення iмi сваiх правоў, Канстытуцыйны Суд сфармуляваў шэраг прававых пазiцый, накiраваных на абарону персанальных даных i iншай iнфармацыi аб фiзiчнай асобе.

Так, у рашэннi Канстытуцыйнага Суда ад 14 снежня 2016 г. «О соответствии Конституции Республики Беларусь Закона Республики Беларусь «О внесении изменений и дополнений в законы Республики Беларусь по вопросам судоустройства и судопроизводства» дадзена ацэнка канстытуцыйнасцi норм аб паўнамоцтвах суддзi на доступ, у тым лiку аддалены, да iнфармацыйных сiстэм дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый, якiя змяшчаюць персанальныя даныя, на атрыманне бязвыплатна без пiсьмовай згоды фiзiчных асоб ад дзяржаўных органаў, iншых арганiзацый звестак з iнфармацыйных сiстэм, якiя змяшчаюць персанальныя даныя, па пiсьмовым запыце або на падставе пагаднення аб прадастаўленнi персанальных даных, заключанага Вярхоўным Судом Рэспублiкi Беларусь з уласнiкам (уладальнiкам) iнфармацыйнага рэсурсу, а таксама паўнамоцтвах выканаўчага камiтэта пасля папярэдняга адбору кандыдатаў у народныя засядацелi запытваць i атрымлiваць ва ўстаноўленым парадку на бязвыплатнай аснове ад дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый без пiсьмовай згоды грамадзян звесткi з iнфармацыйных сiстэм, якiя змяшчаюць персанальныя даныя, даныя аб родзе заняткаў i iншыя звесткi аб кандыдатах у народныя засядацелi, па пiсьмовым запыце або на падставе пагаднення аб прадастаўленнi персанальных даных, заключанага з уласнiкам (уладальнiкам) iнфармацыйнага рэсурсу (сiстэмы). У названым рашэннi ўказана, што, дазваляючы трэцiм асобам карыстацца персанальнымi данымi ў адпаведных выпадках незалежна ад згоды ўладальнiка гэтых даных, заканадавец абмяжоўвае права дадзенай асобы ў рамках канстытуцыйнага права на абарону яе асабiстага жыцця па сваiм меркаваннi распаўсюджваць i (або) прадастаўляць такую iнфармацыю, дазваляць або абмяжоўваць доступ да яе, вызначаць парадак i ўмовы такога доступу. Канстытуцыйны Суд лiчыць, што прадугледжваемыя Законам выпадкi карыстання персанальнымi данымi трэцiмi асобамi без высвятлення волi ўладальнiка такiх даных адпавядаюць канстытуцыйным палажэнням, паколькi вызначаны законам у iнтарэсах нацыянальнай бяспекi, абароны правоў i свабод iншых асоб, суразмерныя такiм iнтарэсам i абгрунтаваныя. Пры гэтым Канстытуцыйны Суд звярнуў увагу правапрымяняльнiкаў на тое, што для абароны грамадзянiна ад неапраўданага адвольнага ўмяшання ў яго асабiстае жыццё рэалiзацыя паўнамоцтваў па доступе, уключаючы аддалены, да iнфармацыйных сiстэм, якiя змяшчаюць персанальныя даныя, без пiсьмовай згоды фiзiчных асоб магчыма толькi ў выпадках, прадугледжаных законам, павiнна мець правамерныя мэты i быць неабходнай для iх дасягнення.

Аналагiчныя вывады, якiя датычацца абароны персанальных даных i iншай iнфармацыi аб фiзiчнай асобе, сфармуляваны Канстытуцыйным Судом у адрас правапрымяняльнiкаў i ў iншых рашэннях пры ацэнцы канстытуцыйнасцi норм, якiя рэгулююць падобныя грамадскiя адносiны (рашэннi ад 2 чэрвеня 2016 г. № Р-1037, ад 6 лiпеня 2016 г. № Р-1050, ад 8 лiпеня 2016 г. № Р-1057 i ад 27 снежня 2016 г. № Р-1078).

У вынiку ажыццяўлення кантролю канстытуцыйнасцi дапаўненняў i змяненняў, што ўносяцца ў Закон Рэспублiкi Беларусь «Об основах системы профилактики безнадзорности и правонарушений несовершеннолетних», у рашэннi ад 29 снежня 2016 г. Канстытуцыйны Суд выказаў прававую пазiцыю, згодна з якой з улiкам асаблiвай важнасцi захавання правоў i законных iнтарэсаў непаўналетнiх, асаблiвасцей iх iнтэлектуальнага, духоўна-маральнага i псiхафiзiялагiчнага развiцця, абвостранага пачуцця незалежнасцi i ўспрымання любой несправядлiвасцi пры рэалiзацыi палажэнняў Закона, што прадугледжваюць магчымасць правядзення асабiстага надгляду i надгляду рэчаў названых асоб, у кожным канкрэтным выпадку неабходна прытрымлiвацца вызначаемай заканадаўцам мэты такiх надглядаў, а менавiта выяўлення i адабрання прадметаў i рэчываў, забароненых да захоўвання i выкарыстання ў адпаведных спецыяльных установах, у тым лiку здольных прычынiць шкоду здароўю; прытрымлiвання асобамi, якiя праводзяць надгляды, канстытуцыйных гарантый забеспячэння годнасцi асобы i недапушчэння зневажаючага яе годнасць абыходжання, а таксама абароны ад замаху на годнасць (часткi першая i трэцяя артыкула 25, артыкул 28 Канстытуцыi).

Пры праверцы канстытуцыйнасцi палажэнняў артыкулаў 65—67 Закона Рэспублiкi Беларусь «О предоставлении иностранным гражданам и лицам без гражданства статуса беженца, дополнительной защиты, убежища и временной защиты в Республике Беларусь» у рашэннi ад 11 лiпеня 2016 г. Канстытуцыйны Суд адзначыў, што ў адпаведнасцi з Заключэннем Выканаўчага камiтэта УВКБ ААН па мiжнароднай абароне № 96 (LIV) 2003 года любая высылка павiнна ажыццяўляцца гуманна, з захаваннем правоў чалавека, а галоўным меркаваннем у гэтым выпадку павiнны быць найлепшыя iнтарэсы дзяцей. Зыходзячы з мiжнародна-прававых стандартаў, якiя патрабуюць захавання правоў дзяцей на асаблiвую абарону i дапамогу, Канстытуцыйны Суд указаў, што пры прыняццi ў адносiнах да iншаземцаў, на ўтрыманнi якiх знаходзяцца дзецi, рашэнняў аб страце або ануляваннi статусу бежанца або дадатковай абароны, а таксама страты або пазбаўлення сховiшча правапрымяняльнiку неабходна кiравацца таксама прынцыпам забеспячэння найлепшых iнтарэсаў дзiцяцi.

Такiм чынам, грунтуючыся на прынцыпах i нормах Канстытуцыi, неабходнасцi гарантавання дзяржавай правоў i свабод чалавека i грамадзянiна, улiчваючы, што Канстытуцыя надае заканадаўцу пэўныя дыскрэцыйныя паўнамоцтвы па рэгуляваннi грамадскiх адносiн, Канстытуцыйны Суд у мэтах павышэння эфектыўнасцi заканадаўчага рэгулявання выкладаў прававыя пазiцыi, накiраваныя на забеспячэнне вяршэнства права i вяршэнства Канстытуцыi. Прававыя пазiцыi, адрасаваныя правапрымяняльнiкам, фармулявалiся перш за ўсё для таго, каб суб'екты праваадносiн пры выкананнi законаў не скажалi выяўлены ў рашэннях Канстытуцыйнага Суда канстытуцыйна-прававы сэнс норм законаў, не дапускалi падмены адной канстытуцыйнай каштоўнасцi другой або iх прымяншэння.

2. Выкананне i абарона канстытуцыйных правоў, свабод i законных iнтарэсаў чалавека i грамадзянiна з'яўляюцца адным з галоўных элементаў прынцыпу вяршэнства права ў прававой дэмакратычнай дзяржаве, а таксама паказчыкам стану канстытуцыйнай законнасцi i правапарадку ў грамадстве i дзяржаве. У той ж час заканадавец, зыходзячы са сваiх канстытуцыйных паўнамоцтваў, мае права ўстанаўлiваць абмежаваннi i забароны, кiруючыся пры гэтым прынцыпам прапарцыянальнасцi, з улiкам якога Канстытуцыйны Суд ацэньвае канстытуцыйнасць такога заканадаўчага рэгулявання. Пры праверцы ўводзiмых заканадаўцам абмежаванняў у адносiнах да асобных правоў i свабод у рашэннях Канстытуцыйнага Суда фармулявалiся прававыя пазiцыi, у тым лiку ў адрас правапрымяняльнiкаў, з мэтай усведамлення канстытуцыйна-прававога сэнсу ўстанаўлiваемых абмежаванняў, забеспячэння належнага балансу памiж канстытуцыйнымi правамi i свабодамi асобы i iнтарэсамi дзяржавы i грамадства.

Так, Канстытуцыйным Судом дадзена ацэнка канстытуцыйнасцi дапаўнення, уносiмага ў артыкул 13 Закона Рэспублiкi Беларусь «О борьбе с терроризмом», згодна з якiм асобы, якiя праводзяць контртэрарыстычную аперацыю, маюць права ўваходзiць бесперашкодна, пры неабходнасцi з пашкоджаннем замыкаючых прылад i iншых прадметаў, у любы час сутак у жыллё або iншыя законныя ўладаннi грамадзян, у памяшканнi i (або) iншыя аб'екты дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый i аглядаць iх пры праследаваннi асоб, якiя падазраюцца ва ўчыненнi акта тэрарызму, стварэннi тэрарыстычнай арганiзацыi, незаконнага ўзброенага фармiравання, кiраўнiцтве iмi або ўдзеле ў iх дзейнасцi з далейшым паведамленнем аб гэтым пракурору на працягу 24 гадзiн. У рашэннi ад 21 чэрвеня 2016 г. Канстытуцыйны Суд адзначыў, што правядзенне названых мерапрыемстваў звязана з умяшаннем у асабiстае жыццё грамадзян i ў пэўнай меры абмяжоўвае прадугледжаныя Канстытуцыяй правы на абарону ад незаконнага ўмяшання ў асабiстае жыццё (артыкул 28) i на недатыкальнасць жылля i iншых законных уладанняў (артыкул 29). Разам з тым, па меркаваннi Канстытуцыйнага Суда, такое абмежаванне з'яўляецца аб'ектыўна абумоўленым i вымушаным сродкам, неабходным для дасягнення сацыяльна апраўданай мэты барацьбы з тэрарызмам, паколькi ў адпаведнасцi з часткай першай артыкула 23 Канстытуцыi яно дапушчальна ў iнтарэсах нацыянальнай бяспекi, грамадскага парадку, здароўя насельнiцтва, правоў i свабод iншых асоб. Адначасова Канстытуцыйны Суд звярнуў увагу правапрымяняльнiкаў на неабходнасць няўхiльнага выканання патрабаванняў разумнай суразмернасцi дапушчальных i апраўданых абмежаванняў правоў i свабод асобы мэтам абароны канстытуцыйных асноў бяспекi грамадства i дзяржавы шляхам дасягнення балансу абараняемых каштоўнасцей.

Правяраючы канстытуцыйнасць змяненняў i дапаўненняў, якiя ўносяцца ў КВК, Канстытуцыйны Суд, улiчваючы канстытуцыйныя паўнамоцтвы заканадаўца, у рашэннi ад 6 лiпеня 2016 г. канстатаваў, што прававое рэгуляванне, накiраванае на прыцягненне асуджаных ва ўстаноўленым законам парадку да абавязковай працы, не можа разглядацца як адвольнае ўскладанне на iх дадатковых абавязкаў, паколькi назначэнне судом асуджанаму пакарання ў выглядзе пазбаўлення волi абумоўлiвае неабходнасць i магчымасць выкарыстоўваць у сiлу закона ў якасцi аднаго з асноўных сродкаў выпраўлення асуджаных iх прыцягненне да калектыўна карыснай працы. У сувязi з гэтым прадугледжваемыя ў заканадаўчым парадку патрабаваннi, абавязкi i забароны аб'ектыўна апраўданыя, абгрунтаваныя, адпавядаюць канстытуцыйна значным мэтам, частцы першай артыкула 23 Канстытуцыi. Пры гэтым Канстытуцыйны Суд звярнуў увагу правапрымяняльнiкаў на неабходнасць пры рэалiзацыi палажэнняў правяраемага Закона, якiя вызначаюць парадак i ўмовы выканання i адбывання асуджанымi пакарання i iншых мер крымiнальнай адказнасцi, зыходзiць з таго, што асновай прававога статусу такiх асоб з'яўляецца агульны прававы статус асобы, замацаваны ў раздзеле II Канстытуцыi, за выключэннямi, неабходнымi для дасягнення мэт крымiнальнага пакарання з улiкам гарантый абароны правоў, свабод i законных iнтарэсаў асуджаных, устаноўленых законам умоў прымянення ў адносiнах да iх пакарання i iншых мер крымiнальнай адказнасцi, гарантый сацыяльнай справядлiвасцi, iх сацыяльнай, прававой i iншай абароненасцi.

Такiм чынам, пры ажыццяўленнi кантролю за канстытуцыйнасцю заканадаўчых палажэнняў аб абмежаваннях i забаронах Канстытуцыйны Суд грунтуецца на сфармуляваных раней i не губляючых актуальнасцi прававых пазiцыях, згодна з якiмi ўвядзенне абмежаванняў i забарон для выканання дзяржавай сваiх канстытуцыйных функцый i абавязкаў не павiнна ажыццяўляцца заканадаўцам адвольна, быць несправядлiвым i неабгрунтаваным. Выкананне прынцыпу прапарцыянальнасцi пры ўстанаўленнi абмежаванняў i забарон дазваляе дасягнуць балансу памiж канстытуцыйнымi правамi i свабодамi асобы i публiчнымi iнтарэсамi дзяржавы i грамадства. Заканадавец абавязаны таксама ўлiчваць, што любыя абмежаваннi канстытуцыйных правоў i свабод павiнны не толькi быць юрыдычна дапушчальнымi, але i адпавядаць патрабаванням справядлiвасцi i суразмернасцi канстытуцыйна прызнаваемым мэтам такiх абмежаванняў, гэта значыць зыходзячы з вяршэнства Канстытуцыi i з прытрымлiваннем прынцыпу вяршэнства права, якi мае значэнне ўнiверсальнай каштоўнасцi, на якой базiруюцца гарантыi правоў i свабод асобы.

3. У Канстытуцыi ўстанаўлiваецца, што Рэспублiка Беларусь валодае вяршэнствам i паўнатой улады на сваёй тэрыторыi, самастойна ажыццяўляе ўнутраную i знешнюю палiтыку; у адпаведнасцi з нормамi мiжнароднага права можа на добраахвотнай аснове ўваходзiць у мiждзяржаўныя ўтварэннi i выходзiць з iх.

З улiкам узятых Рэспублiкай Беларусь мiжнародных абавязацельстваў працягваецца працэс гарманiзацыi нацыянальнага заканадаўства ў рамках Еўразiйскага эканамiчнага саюза (далей таксама — ЕАЭС), што прадугледжвае ўнясенне адпаведных змяненняў i дапаўненняў у заканадаўства Рэспублiкi Беларусь. Пры ацэнцы канстытуцыйнасцi такiх змяненняў i дапаўненняў Канстытуцыйны Суд, грунтуючыся на прынцыпах i нормах Канстытуцыi, у шэрагу рашэнняў фармуляваў прававыя пазiцыi ў адрас заканадаўца i правапрымяняльнiкаў з улiкам суадносiн мiжнароднага i нацыянальнага права.

Так, пры праверцы канстытуцыйнасцi Закона Рэспублiкi Беларусь «О карантине и защите растений» у рашэннi ад 6 лiпеня 2016 г. Канстытуцыйны Суд звярнуў увагу на норму, якая ўстанаўлiвае, што калi iншае не прадугледжана мiжнародна-прававымi актамi, якiя складаюць права Еўразiйскага эканамiчнага саюза, то ўвоз у Рэспублiку Беларусь падкаранцiннай прадукцыi з высокай фiтасанiтарнай рызыкай дапускаецца пры наяўнасцi фiтасанiтарнага сертыфiката на такую прадукцыю. Канстытуцыйны Суд лiчыць, што заканадаўчае патрабаванне аб наяўнасцi пры ўвозе ў Рэспублiку Беларусь падкаранцiннай прадукцыi з высокай фiтасанiтарнай рызыкай адпаведнага сертыфiката накiравана на забеспячэнне гарантый рэалiзацыi правоў грамадзян на ахову здароўя i спрыяльнае навакольнае асяроддзе (частка першая артыкула 45 i частка першая артыкула 46 Канстытуцыi), а таксама на выкананне канстытуцыйнага абавязку дзяржавы прымаць адпаведныя меры па ахове навакольнага асяроддзя, якi вынiкае з часткi другой артыкула 46 Канстытуцыi.

Канстытуцыйны Суд праверыў канстытуцыйнасць змяненняў i дапаўненняў, якiя ўносяцца ў Крымiнальны кодэкс Рэспублiкi Беларусь i КабАП, што прадугледжваюць адпаведна крымiнальную адказнасць за парушэнне санiтарна-эпiдэмiялагiчных, гiгiенiчных патрабаванняў i працэдур, устаноўленых тэхнiчнымi рэгламентамi Мытнага саюза, ЕАЭС, цi санiтарных норм i правiл, гiгiенiчных нарматываў, якое выклiкала па неасцярожнасцi захворваннi або атручэннi людзей, i адмiнiстрацыйную адказнасць за аналагiчныя дзеяннi, якiя не выклiкалi названых вынiкаў, а таксама адмiнiстрацыйную адказнасць за парушэнне патрабаванняў такiх тэхнiчных рэгламентаў. У рашэннi ад 8 лiпеня 2016 г. Канстытуцыйны Суд прыйшоў да вываду аб тым, што прадугледжваемае прававое рэгуляванне абумоўлена неабходнасцю далейшага развiцця еўразiйскай эканамiчнай iнтэграцыi i прызначана дапамагаць вырашэнню агульных задач, якiя стаяць перад дзяржавамi — членамi дадзенага мiждзяржаўнага ўтварэння, па ўстойлiвым эканамiчным развiццi, усебаковай мадэрнiзацыi i ўзмацненнi канкурэнтаздольнасцi нацыянальных эканомiк у рамках глабальнай эканомiкi. Зыходзячы з актуальнасцi пытанняў суадносiн нацыянальнага i наднацыянальнага права, Канстытуцыйны Суд звярнуў увагу заканадаўца на неабходнасць пры далейшым удасканальваннi нарматыўна-прававога рэгулявання адпаведных адносiн улiчваць таксама права ЕАЭС, забяспечваючы адзiныя прынцыпы i падыходы да гарманiзацыi i ўнiфiкацыi заканадаўства.

У ходзе праверкi канстытуцыйнасцi змяненняў, якiя ўносяцца ў артыкулы 10 i 15 Закона «О наркотических средствах, психотропных веществах, их прекурсорах и аналогах», у рашэннi ад 8 лiпеня 2016 г. Канстытуцыйны Суд адзначыў, што прававое рэгуляванне адносiн, звязаных з названымi аб'ектамi, на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца не толькi нацыянальным заканадаўствам, але i прававымi актамi, якiя складаюць нарматыўную прававую базу ЕАЭС. Такое прававое рэгуляванне грунтуецца на норме часткi другой артыкула 8 Канстытуцыi, згодна з якой Рэспублiка Беларусь у адпаведнасцi з нормамi мiжнароднага права можа на добраахвотнай аснове ўваходзiць у мiждзяржаўныя ўтварэннi i выходзiць з iх. Канстытуцыйны Суд таксама канстатаваў, што парадак увозу на мытную тэрыторыю ЕАЭС i вывазу з яго мытнай тэрыторыi наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў, парадак перамяшчэння i перавозкi дадзеных сродкаў прадугледжваюцца ў шэрагу мiжнародна-прававых актаў, абавязковых для прымянення Рэспублiкай Беларусь. Удзел Беларусi ў ЕАЭС абумоўлiвае неабходнасць выпрацоўкi на заканадаўчым узроўнi i ў правапрымяняльнай практыцы адзiных падыходаў.

У рашэннi ад 13 кастрычнiка 2016 г., вынесеным у вынiку праверкi канстытуцыйнасцi Закона Рэспублiкi Беларусь «Об оценке соответствия техническим требованиям и аккредитации органов по оценке соответствия», адзначана, што тэхнiчныя рэгламенты ЕАЭС, рашэннi пастаянна дзеючага органа — Еўразiйскай эканамiчнай камiсii, прынятыя ў рамках яе паўнамоцтваў, прызнаюцца ў Рэспублiцы Беларусь актамi, якiя рэгулююць адносiны ў галiне ацэнкi адпаведнасцi тэхнiчным патрабаванням тэхнiчных рэгламентаў ЕАЭС. Разам з тым з улiкам вяршэнства Канстытуцыi i палажэння прэамбулы Дагавора аб Еўразiйскiм эканамiчным саюзе, якое прадугледжвае неабходнасць безумоўнага прытрымлiвання ўсiмi яго бакамi прынцыпу вяршэнства канстытуцыйных правоў i свабод чалавека i грамадзянiна, Канстытуцыйны Суд лiчыць, што ўстанаўлiваемы названым Законам прыярытэт права ЕАЭС у рэгуляваннi адпаведных адносiн не павiнен прыводзiць да парушэння правоў i свабод грамадзян, гарантаваных Канстытуцыяй.

Пры выпрацоўцы прававых пазiцый, звязаных з гарманiзацыяй i ўнiфiкацыяй нацыянальнага i наднацыянальнага заканадаўства, Канстытуцыйны Суд зыходзiць з вяршэнства Канстытуцыi, неабходнасцi забеспячэння вяршэнства права на нацыянальным i мiжнародным узроўнях, прызнання дзяржавай агульнапрызнаных прынцыпаў мiжнароднага права, недапушчэння знiжэння гарантаванасцi i абароны канстытуцыйных правоў i свабод чалавека i грамадзянiна.

II

Канстытуцыйны Суд у адпаведнасцi з часткай чацвёртай артыкула 116 Канстытуцыi i часткай першай артыкула 22 Кодэкса аб судаўладкаваннi i статусе суддзяў па прапановах Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, Палаты прадстаўнiкоў, Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь, Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь дае заключэннi аб канстытуцыйнасцi нарматыўных актаў у парадку ажыццяўлення наступнага канстытуцыйнага кантролю.

У 2016 годзе ўпаўнаважаныя суб'екты з прапановамi аб праверцы канстытуцыйнасцi нарматыўных прававых актаў у Канстытуцыйны Суд не звярталiся. Гэта сведчыць аб тым, што ў цяперашнi час органы дзяржаўнай улады ўсiх узроўняў у ходзе падрыхтоўкi i прыняцця законаў знаходзяць канструктыўныя рашэннi па ўрэгуляваннi грамадскiх адносiн пры няўхiльным выкананнi канстытуцыйных прадпiсанняў.

У адпаведнасцi з часткай чацвёртай артыкула 22 Кодэкса аб судаўладкаваннi i статусе суддзяў грамадзяне, у тым лiку iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, арганiзацыi маюць права звяртацца з iнiцыятывай аб унясеннi прапаноў, разгляд якiх падведамны Канстытуцыйнаму Суду, да органаў, якiя валодаюць правам унясення ў Канстытуцыйны Суд такiх прапаноў.

У 2016 годзе ў Адмiнiстрацыю Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, Палату прадстаўнiкоў i Савет Рэспублiкi Нацыянальнага сходу, Савет Мiнiстраў паступiлi 72 iнiцыятыўныя звароты. У зваротах ставiлiся пытаннi аб неадпаведнасцi, па меркаваннi заяўнiкаў, Канстытуцыi асобных палажэнняў нарматыўных прававых актаў, якiя маглi б стаць прадметам разгляду ў Канстытуцыйным Судзе. Аднак прапаноў, заснаваных на iнiцыятыўных зваротах, ад упаўнаважаных суб'ектаў у Канстытуцыйны Суд не паступала.

У мэтах павышэння дзейснасцi ўскоснага доступу да канстытуцыйнага правасуддзя Законам Рэспублiкi Беларусь ад 22 снежня 2016 года «О внесении изменений и дополнений в законы Республики Беларусь по вопросам судоустройства и судопроизводства» ў Кодэкс аб судаўладкаваннi i статусе суддзяў i Закон «О конституционном судопроизводстве» ўнесены шэраг змяненняў i дапаўненняў, у тым лiку звязаных з удасканальваннем працэдуры вывучэння i адбору змешчаных у iнiцыятыўных зваротах грамадзян i арганiзацый пытанняў, якiя падлягаюць праверцы Канстытуцыйным Судом. Удакладненне прававой рэгламентацыi парадку накiравання iнiцыятыўных зваротаў, iх разгляду i ўнясення ўпаўнаважанымi органамi заснаванай на iнiцыятыўным звароце прапановы ў Канстытуцыйны Суд накiравана на эфектыўнае выкарыстанне ўскоснага доступу да канстытуцыйнага правасуддзя для ўзмацнення гарантый абароны канстытуцыйных правоў i свабод грамадзян.

III

Згодна з абзацам восьмым часткi трэцяй артыкула 22 Кодэкса аб судаўладкаваннi i статусе суддзяў да кампетэнцыi Канстытуцыйнага Суда адносiцца прыняцце рашэнняў аб устараненнi ў нарматыўных прававых актах прабелаў, выключэннi ў iх калiзiй i прававой нявызначанасцi. Падставай для ўзбуджэння вядзення па такiх справах у адпаведнасцi з часткай першай артыкула 158 Закона «О конституционном судопроизводстве» з'яўляюцца паступiўшыя ў Канстытуцыйны Суд звароты дзяржаўных органаў, iншых арганiзацый, а таксама грамадзян, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя змяшчаюць iнфармацыю аб наяўнасцi ў нарматыўных прававых актах прабелаў, калiзiй i прававой нявызначанасцi.

У 2016 годзе ў Канстытуцыйны Суд ад грамадзян i юрыдычных асоб паступiла 744 звароты, у тым лiку пiсьмовых — 417, электронных — 148, вусных — 179. У зваротах пастаўлена больш як 780 пытанняў прававога характару, у прыватнасцi аб праверцы канстытуцыйнасцi нарматыўных прававых актаў, аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у нарматыўныя прававыя акты, аб устараненнi ў нарматыўных прававых актах прабелаў, выключэннi ў iх калiзiй i прававой нявызначанасцi, аб тлумачэннi нарматыўных прававых актаў, аб выкананнi i тлумачэннi рашэнняў Канстытуцыйнага Суда.

1. З улiкам канстытуцыйна-прававога значэння пастаўленых у шэрагу зваротаў пытанняў Канстытуцыйным Судом у 2016 годзе прыняты рашэннi аб неабходнасцi ўстаранення заканадаўцам прабелаў у прававым рэгуляваннi права на абскарджанне рашэнняў падатковых органаў, дзеянняў (бяздзейнасцi) iх службовых асоб, а таксама прававой нявызначанасцi ў прававым рэгуляваннi прыпынення дзейнасцi юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў.

1.1. У рашэннi Канстытуцыйнага Суда ад 26 красавiка 2016 г. «О праве на обжалование решений налоговых органов, действий (бездействия) их должностных лиц» звернута ўвага на тое, што асоба, указаная ў акце праверкi падатковага органа як асоба, якая дапусцiла сваiмi дзеяннямi (бяздзейнасцю) парушэнне падатковага заканадаўства, але спынiла працоўныя адносiны з арганiзацыяй-даўжнiком, у адпаведнасцi з Падатковым кодэксам Рэспублiкi Беларусь (далей — ПК) права на абскарджанне такога рашэння ў цяперашнi час не мае.

У той жа час згодна з Канстытуцыяй дзяржава абавязана забяспечыць рэалiзацыю канстытуцыйнага права на зварот у дзяржаўныя органы (артыкул 40) i доступ да правасуддзя кожнай асобе (артыкул 60), чые правы i законныя iнтарэсы закранаюцца рашэннямi падатковых органаў, дзеяннямi (бяздзейнасцю) iх службовых асоб.

Па меркаваннi Канстытуцыйнага Суда, адсутнасць у заканадаўстве Рэспублiкi Беларусь у iншых асоб, чые правы i законныя iнтарэсы закранаюцца рашэннем падатковага органа, у адрозненне ад асоб, вызначаных у артыкуле 85 ПК, права на абскарджанне такога рашэння абмяжоўвае iх права на судовую абарону, не забяспечвае справядлiвасць судовага рашэння, у сувязi з чым не захоўваецца баланс публiчна-прававых i прыватнаправавых iнтарэсаў. Нарматыўна-прававая рэгламентацыя, пры якой магчымасць iнiцыiравання ацэнкi судом законнасцi актаў падатковых органаў залежыць ад меркавання iншых асоб, не забяспечвае вяршэнства норм Канстытуцыi, якiя гарантуюць кожнаму права на судовую абарону, не дазваляе ўсiм зацiкаўленым асобам належным чынам абараняць свае правы i законныя iнтарэсы, не спрыяе своечасовасцi i эфектыўнасцi аднаўлення парушаных правоў. Канстытуцыйны Суд прызнаў, што дзеючае прававое рэгуляванне абскарджання рашэнняў падатковых органаў, дзеянняў (бяздзейнасцi) iх службовых асоб не можа быць прызнана дастатковым для забеспячэння поўнай i эфектыўнай судовай абароны правоў i свабод як неабходнага элемента канстытуцыйна-прававога рэжыму, заснаванага на прынцыпах вяршэнства права i прававой дзяржавы. Знiжэнне ўзроўню гарантый судовай абароны асоб, правы i законныя iнтарэсы якiх, па iх меркаваннi, парушаюцца рашэннямi падатковых органаў, у параўнаннi з асобамi, права якiх на аспрэчванне такiх рашэнняў устаноўлена ў заканадаўчым парадку, нельга прызнаць справядлiвым i суразмерным канстытуцыйна абараняемым iнтарэсам.

У мэтах выканання канстытуцыйных прынцыпаў вяршэнства права i законнасцi, рэалiзацыi канстытуцыйнага права кожнага на судовую абарону Канстытуцыйны Суд прызнаў неабходным устараненне заканадаўцам прабелу канстытуцыйна-прававога рэгулявання права на абскарджанне рашэнняў падатковых органаў, дзеянняў (бяздзейнасцi) iх службовых асоб шляхам унясення ў ПК змяненняў i дапаўненняў, якiя прадугледжваюць права кожнай асобы на абскарджанне рашэнняў падатковых органаў, дзеянняў (бяздзейнасцi) iх службовых асоб, калi, па меркаваннi асобы, такiя рашэннi, дзеяннi або бяздзейнасць парушаюць яе правы i законныя iнтарэсы.

1.2. У рашэннi Канстытуцыйнага Суда ад 25 мая 2016 г. «О правовом регулировании приостановления деятельности юридических лиц и индивидуальных предпринимателей» адзначана, што прадугледжанае Канстытуцыяй права кожнага на судовую абарону (частка першая артыкула 60) выступае гарантыяй рэалiзацыi ўсiх iншых канстытуцыйных правоў i свабод i носiць унiверсальны характар.

Пры ўстанаўленнi прававога рэгулявання прыпынення дзейнасцi юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, адмiнiстрацыйнай адказнасцi, у тым лiку пры вызначэннi саставаў адмiнiстрацыйных правапарушэнняў i вiдаў адмiнiстрацыйных спагнанняў, а таксама мер забеспячэння адмiнiстрацыйнага працэсу, заканадавец у сiлу артыкулаў 21, 23, 97 i 98 Канстытуцыi абавязаны зыходзiць з недапушчальнасцi адмены або прымяншэння правоў i свабод чалавека i грамадзянiна, якiя прызнаюцца i гарантуюцца ў адпаведнасцi з Канстытуцыяй, а таксама з магчымасцi iх абмежавання толькi законам суразмерна канстытуцыйна значным мэтам у iнтарэсах нацыянальнай бяспекi, грамадскага парадку, абароны маралi, здароўя насельнiцтва, правоў i свабод iншых асоб.

Для павышэння ўзроўню абароны правоў i свабод грамадзян у сферы праваадносiн, звязаных з адмiнiстрацыйнай адказнасцю, заканадаўчыя механiзмы ў гэтай сферы павiнны адпавядаць вынiкаючаму з артыкулаў 21, 22, 23 i 60 Канстытуцыi абавязку дзяржавы ў поўнай меры забяспечваць ажыццяўленне права на судовую абарону, якая павiнна быць справядлiвай, кампетэнтнай i эфектыўнай. Па меркаваннi Канстытуцыйнага Суда, адсутнасць у Кодэксе аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях палажэнняў аб адказнасцi за парушэннi заканадаўства, якая выражаецца ў адмiнiстрацыйным прыпыненнi дзейнасцi як вiдзе адмiнiстрацыйнага спагнання, а ў Працэсуальна-выканаўчым кодэксе аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях — такой меры забеспячэння адмiнiстрацыйнага працэсу, як часовая забарона дзейнасцi, сведчыць аб наяўнасцi прававой нявызначанасцi заканадаўчага рэгулявання адпаведных адносiн. Гэта можа прыводзiць да парушэння правоў суб'ектаў гаспадарання, паколькi права на судовую абарону ўключае ў сябе не толькi права на зварот у суд, але i гарантаваную дзяржавай магчымасць атрымання рэальнай судовай абароны, а таксама канкрэтныя гарантыi ацэнкi законнасцi дзеянняў (бяздзейнасцi) упаўнаважаных суб'ектаў з пункта гледжання выканання iмi норм законаў, абгрунтаванасцi прыпынення дзейнасцi, гэта значыць яго адпаведнасцi канстытуцыйным патрабаванням справядлiвасцi i суразмернасцi, а таксама прававой бяспекi.

Канстытуцыйны Суд лiчыць, што ўстараненне прававой нявызначанасцi ў прававым рэгуляваннi прыпынення дзейнасцi юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў у заканадаўчых актах шляхам устанаўлення ў КабАП адмiнiстрацыйнай адказнасцi за парушэннi заканадаўства, якая выражаецца ў адмiнiстрацыйным прыпыненнi дзейнасцi як вiдзе адмiнiстрацыйнага спагнання, а ў ПВКабАП — такой меры забеспячэння адмiнiстрацыйнага працэсу, як часовая забарона дзейнасцi, накiравана на рэалiзацыю прынцыпаў i норм Канстытуцыi.

У мэтах выканання канстытуцыйных прынцыпаў вяршэнства права i законнасцi, роўнасцi ўсiх перад законам Канстытуцыйны Суд прызнаў неабходным устараненне заканадаўцам прававой нявызначанасцi ў канстытуцыйна-прававым рэгуляваннi прыпынення дзейнасцi юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў.

2. Акрамя таго, на падставе паступiўшых ў 2016 годзе зваротаў Канстытуцыйным Судом унесены прапановы ў нарматворчыя органы па ўстараненнi прабелаў у прававым рэгуляваннi ў адпаведнасцi з часткай першай артыкула 72 Закона Рэспублiкi Беларусь «О нормативных правовых актах Республики Беларусь».

2.1. Так, па вынiках аналiзу пытання аб прававым рэгуляваннi кампенсавання сродкаў, затрачаных дзяржавай на падрыхтоўку рабочага (служачага) ва ўстановах прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, у прапанове Канстытуцыйнага Суда адзначана, што адным з важнейшых канстытуцыйных правоў, абумоўленых прыродай Рэспублiкi Беларусь як сацыяльнай дзяржавы, з'яўляецца права кожнага на адукацыю. Фармулёўку «средства, затраченные государством на подготовку», замацаваную ў пункце 1 артыкула 88 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi, ва ўзаемасувязi з вызначэннямi агульнай сярэдняй i прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, прадугледжанымi ў артыкулах 152 i 168 дадзенага Кодэкса, неабходна разумець як сродкi, затрачаныя дзяржавай на прафесiйную падрыхтоўку грамадзянiна як спецыялiста (рабочага, служачага). Ажыццяўляемае ў адпаведнасцi з Кодэксам аб адукацыi прававое рэгуляванне ў частцы вызначэння памеру кампенсавання ў рэспублiканскi i (або) мясцовыя бюджэты сродкаў, затрачаных дзяржавай на падрыхтоўку такога спецыялiста, не павiнна супярэчыць канстытуцыйна значным мэтам i прынцыпам, прымяншаць або абмяжоўваць правы i законныя iнтарэсы грамадзян, парушаць справядлiвы баланс прыватных i публiчных iнтарэсаў, што можа быць забяспечана шляхам устанаўлення асаблiвасцей кампенсавання сродкаў асобамi, якiя атрымалi ва ўстанове прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi нароўнi з квалiфiкацыяй рабочага, служачага таксама агульную сярэднюю адукацыю.

З мэтай належнага гарантавання канстытуцыйнага права на бясплатнасць агульнай сярэдняй адукацыi, забеспячэння i рэалiзацыi канстытуцыйнага прынцыпу роўнасцi ўсiх перад законам Савету Мiнiстраў прапанавана прыняць меры па замацаваннi дыферэнцыраванага парадку кампенсавання сродкаў, затрачаных дзяржавай на падрыхтоўку рабочага, служачага ў дзяржаўнай установе прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi з адначасовым атрыманнем iм агульнай сярэдняй адукацыi, якi заключаецца ў недапушчальнасцi ўключэння сродкаў, затрачаных дзяржавай на атрыманне навучэнцам агульнай сярэдняй адукацыi, у агульную суму, што падлягае кампенсаванню.

Дадзеная прапанова Канстытуцыйнага Суда рэалiзавана ў пастанове Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 7 снежня 2016 г. № 998 «О внесении изменений и дополнений в постановление Совета Министров Республики Беларусь от 22 июня 2011 г. № 821».

2.2. У прапанове Канстытуцыйнага Суда адносна прававога рэгулявання асобных абмежаванняў у сферы барацьбы з карупцыяй звернута ўвага на тое, што згодна з часткай другой артыкула 17 Закона Рэспублiкi Беларусь «О борьбе с коррупцией» кiраўнiкi дзяржаўных арганiзацый i арганiзацый, у статутных фондах якiх 50 i больш працэнтаў доляў (акцый) знаходзiцца ва ўласнасцi дзяржавы i (або) яго адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак, маюць права ажыццяўляць педагагiчную дзейнасць толькi ў частцы рэалiзацыi зместу адукацыйных праграм. Пры гэтым у дадзенай норме не ўлiчваецца ажыццяўленне спецыфiчнай педагагiчнай дзейнасцi, замацаванай у Законе Рэспублiкi Беларусь «О физической культуре и спорте». Акрамя таго, у частцы першай артыкула 255 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь устаноўлена забарона на выкананне аплачваемай працы на ўмовах сумяшчальнiцтва, а ў частцы другой артыкула 17 Закона «О борьбе с коррупцией» — на выкананне iншай аплачваемай працы, не звязанай з выкананнем службовых (працоўных) абавязкаў па месцы асноўнай службы (працы). З гэтага бачна, што дадзеныя заканадаўчыя акты замацоўваюць абмежаваннi, розныя з пункта гледжання як выкарыстоўваемых фармулёвак, так i аб'ёму такiх абмежаванняў. Адначасова ўстаноўлена, што асобнымi дзяржаўнымi органамi па-рознаму разумеецца сутнасць названых абмежаванняў.

Зыходзячы з канстытуцыйнага прынцыпу вяршэнства права, у мэтах недапушчэння неабгрунтаванага абмежавання права грамадзян на працу Канстытуцыйны Суд прапанаваў Савету Мiнiстраў устаранiць прававую нявызначанасць у частцы другой артыкула 17 Закона «О борьбе с коррупцией» адносна сутнасцi прадугледжанага ў ёй абмежавання, а таксама разгледзець пытанне аб замацаваннi ва ўстаноўленым парадку ў дадзенай норме ў якасцi выключэння з забароны на выкананне работ, нароўнi з педагагiчнай дзейнасцю, педагагiчнай дзейнасцi ў сферы фiзiчнай культуры i спорту.

2.3. Пры аналiзе прававой рэгламентацыi некаторых пытанняў прадастаўлення адтэрмiноўкi ад прызыву на ваенную службу Канстытуцыйны Суд устанавiў, што дзеючае прававое рэгуляванне не дазваляе грамадзянам, якiя атрымалi вышэйшую адукацыю II ступенi ў лютым месяцы, скарыстаць адтэрмiноўку ад прызыву на тэрмiновую ваенную службу, службу ў рэзерве для прадаўжэння адукацыi ў аспiрантуры (ад'юнктуры), дактарантуры, паколькi неабходныя дакументы, якiя пацвярджаюць прыём дакументаў у аспiрантуру (дактарантуру), не могуць быць iмi прадстаўлены ў лютым — маi ў сувязi з пачаткам iх прыёму з 1 жнiўня. Гэта не адпавядае канстытуцыйнаму прынцыпу роўнасцi, а таксама не забяспечвае рэалiзацыю такiх прынцыпаў дзяржаўнай палiтыкi ў сферы адукацыi, вызначаных артыкулам 2 Кодэкса аб адукацыi, як прыярытэт правоў чалавека, гарантыя канстытуцыйнага права кожнага на адукацыю, забеспячэнне роўнага доступу да атрымання адукацыi.

Для забеспячэння канстытуцыйнага права грамадзян на адукацыю Канстытуцыйны Суд прапанаваў Савету Мiнiстраў ва ўстаноўленым парадку прыняць меры па замацаваннi ў заканадаўстве з улiкам канстытуцыйнага прынцыпу роўнасцi ўсiх перад законам прававога механiзму рэалiзацыi права на адтэрмiноўку ад прызыву на тэрмiновую ваенную службу, службу ў рэзерве для прадаўжэння адукацыi ў аспiрантуры (ад'юнктуры), дактарантуры.

Такiм чынам, у рамках сваёй кампетэнцыi па ўстараненнi ў нарматыўных прававых актах прабелаў, выключэннi ў iх калiзiй i прававой нявызначанасцi Канстытуцыйны Суд, зыходзячы з вяршэнства права, прыняў шэраг рашэнняў i сфармуляваў прававыя пазiцыi, адрасаваныя Парламенту, а таксама накiраваў прапановы Савету Мiнiстраў па ўстараненнi прабелаў прававога рэгулявання ў мэтах рэалiзацыi i абароны канстытуцыйных правоў i свабод грамадзян.

IV

Своечасовае i поўнае выкананне рашэнняў Канстытуцыйнага Суда ўплывае на эфектыўнасць i дзейснасць канстытуцыйнага правасуддзя. У адпаведнасцi з артыкулам 24 Кодэкса аб судаўладкаваннi i статусе суддзяў заключэннi i рашэннi Канстытуцыйнага Суда з'яўляюцца канчатковымi, абскарджанню i апратэставанню не падлягаюць, дзейнiчаюць непасрэдна i не патрабуюць пацвярджэння iншымi дзяржаўнымi органамi, арганiзацыямi, службовымi асобамi, уступаюць у сiлу з дня iх прыняцця, калi ў гэтых актах не вызначаны iншы тэрмiн. Згодна з часткай сямнаццатай артыкула 85 Закона «О конституционном судопроизводстве» рашэннi Канстытуцыйнага Суда аб устараненнi ў нарматыўных прававых актах прабелаў, выключэннi ў iх калiзiй i прававой нявызначанасцi з'яўляюцца абавязковымi для разгляду дзяржаўнымi органамi, службовымi асобамi ў адпаведнасцi з iх кампетэнцыяй.

1. На працягу 2016 года выкананы рашэннi Канстытуцыйнага Суда аб устараненнi ў нарматыўных прававых актах прабелаў, выключэннi ў iх калiзiй i прававой нявызначанасцi, прынятыя на падставе абзаца восьмага часткi трэцяй артыкула 22 Кодэкса аб судаўладкаваннi i статусе суддзяў.

1.1. Так, у рашэннi ад 23 сакавiка 2010 г. «О равных гарантиях реализации права граждан на защиту от безработицы» Канстытуцыйны Суд прыйшоў да вываду аб тым, што заканадаўчае рэгуляванне адносiн па спыненнi працоўнага дагавора ў частцы вызначэння падстаў, якiя ўплываюць на памер стыпендый i магчымасць назначэння дапамогi па беспрацоўi, мае патрэбу ва ўдакладненнi, паколькi грамадзянам, якiя адносяцца да адной i той жа катэгорыi (звольненыя з работы па прычынах, не звязаных з учыненнем iмi вiнаватых дзеянняў, i прызнаныя беспрацоўнымi), не забяспечваецца роўная абарона ад беспрацоўя, што не адпавядае прынцыпам роўнасцi i справядлiвасцi.

Дадзенае рашэнне выканана шляхам прыняцця Закона Рэспублiкi Беларусь ад 18 лiпеня 2016 года «О внесении изменений и дополнений в Закон Республики Беларусь «О занятости населения Республики Беларусь». У адпаведнасцi з гэтым Законам з лiку асоб, якiм названая стыпендыя назначаецца ў зменшаным памеры, i асоб, якiм можа быць адмоўлена ў назначэннi дапамогi па беспрацоўi, выключаны шэраг катэгорый грамадзян, у тым лiку спынiўшых працоўны дагавор, заключаны на нявызначаны тэрмiн, па жаданнi работнiка пры наяўнасцi акалiчнасцей, якiя выключаюць або значна абцяжарваюць прадаўжэнне працы, а таксама ў выпадках парушэння наймальнiкам заканадаўства аб працы, калектыўнага дагавора, пагаднення, працоўнага дагавора (артыкулы 23 i 24 Закона «О занятости населения Республики Беларусь»).

1.2. У рашэннi ад 26 красавiка 2016 г. «О праве на обжалование решений налоговых органов, действий (бездействия) их должностных лиц» Канстытуцыйны Суд канстатаваў, што адсутнасць у заканадаўстве Рэспублiкi Беларусь у iншых асоб, чые правы i законныя iнтарэсы закранаюцца рашэннем падатковага органа, у адрозненне ад асоб, вызначаных у артыкуле 85 ПК, права на абскарджанне такога рашэння абмяжоўвае iх права на судовую абарону, не забяспечвае справядлiвасць судовага рашэння, у сувязi з чым не захоўваецца баланс публiчна-прававых i прыватнаправавых iнтарэсаў. У мэтах выканання канстытуцыйных прынцыпаў вяршэнства права i законнасцi, рэалiзацыi канстытуцыйнага права кожнага на судовую абарону Канстытуцыйны Суд прызнаў неабходным устаранiць выяўлены прабел канстытуцыйна-прававога рэгулявання права на абскарджанне рашэнняў падатковых органаў, дзеянняў (бяздзейнасцi) iх службовых асоб шляхам унясення адпаведных змяненняў i дапаўненняў у ПК.

Законам Рэспублiкi Беларусь ад 18 кастрычнiка 2016 года «О внесении изменений и дополнений в Налоговый кодекс Республики Беларусь» артыкул 85 ПК выкладзены ў новай рэдакцыi, згодна з якой кожная асоба мае права абскардзiць рашэннi падатковых органаў, у тым лiку патрабаваннi (прадпiсаннi) аб устараненнi парушэнняў, дзеянняў (бяздзейнасцi) iх службовых асоб, калi такая асоба мяркуе, што такiя рашэннi або дзеяннi (бяздзейнасць) парушаюць яе правы i (або) законныя iнтарэсы.

2. Заканадаўцам улiчаны таксама шэраг прававых пазiцый, якiя змяшчалiся ў рашэннях Канстытуцыйнага Суда, прынятых у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасцi законаў.

2.1. Пры разглядзе ў парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасцi Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь» Канстытуцыйны Суд у рашэннi ад 28 красавiка 2012 г. адзначыў, што норма артыкула 53 Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь», якая дапускае магчымасць прымусовага спынення права ўласнасцi (права валодання) на безгаспадарча ўтрымлiваемую матэрыяльную гiстарычна-культурную каштоўнасць, не ў поўнай меры адпавядае артыкулу 49 гэтага Закона i артыкулу 241 Грамадзянскага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, якi ўстанаўлiвае, што безгаспадарча ўтрымлiваемыя культурныя каштоўнасцi па рашэннi суда могуць быць адабраны ва ўласнiка шляхам выкупу дзяржавай або продажу з публiчных таргоў.

Указаная няўзгодненасць прававых норм устаранёна заканадаўцам у Кодэксе Рэспублiкi Беларусь аб культуры ад 20 лiпеня 2016 года, пунктам 4 артыкула 71 якога прадугледжана, што парадак выкупу гiстарычна-культурных каштоўнасцей, якiя ўтрымлiваюцца безгаспадарча, вызначаецца гэтым Кодэксам i грамадзянскiм заканадаўствам, а пункт 4 артыкула 75 названага Кодэкса выкладзены ў адпаведнасцi з нормай артыкула 241 Грамадзянскага кодэкса.

2.2. У рашэннi ад 26 снежня 2013 г. «О соответствии Конституции Республики Беларусь Закона Республики Беларусь «О внесении дополнений и изменений в некоторые законы Республики Беларусь по вопросам правового положения иностранных граждан и лиц без гражданства в Республике Беларусь» Канстытуцыйны Суд указаў на неабходнасць выканання пункта 1 артыкула 3 Канвенцыi супраць катаванняў i iншых жорсткiх, бесчалавечных або зневажаючых годнасць вiдаў абыходжання i пакарання ад 10 снежня 1984 года, згодна з якiм не дапускаецца высылаць, вяртаць або выдаваць якую-небудзь асобу iншай дзяржаве, калi iснуюць сур'ёзныя падставы меркаваць, што ёй можа пагражаць там прымяненне катаванняў, не толькi ў прымяненнi да нормы часткi першай артыкула 171 Закона Рэспублiкi Беларусь «О правовом положении иностранных граждан и лиц без гражданства в Республике Беларусь», але i пры рэалiзацыi часткi другой гэтага артыкула, якая ўстанавiла некаторыя выключэннi з агульнага правiла.

Прававая пазiцыя Канстытуцыйнага Суда ўлiчана ў Законе Рэспублiкi Беларусь ад 20 лiпеня 2016 года «О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь по вопросам вынужденной миграции». Выкладзены дадзеным Законам у новай рэдакцыi артыкул 171 Закона «О правовом положении иностранных граждан и лиц без гражданства в Республике Беларусь» не прадугледжвае выключэнняў з правiла аб тым, што замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства не могуць быць выдвараны за межы Рэспублiкi Беларусь у зарубежную дзяржаву, дзе iм пагражаюць катаваннi.

2.3. У рашэннi ад 16 снежня 2015 г. «О соответствии Конституции Республики Беларусь Закона Республики Беларусь «О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь» Канстытуцыйны Суд звярнуў увагу на тое, што згодна з часткай другой артыкула 36 Закона Рэспублiкi Беларусь «О здравоохранении» судова-псiхiятрычная экспертыза праводзiцца ў мэтах устанаўлення псiхiчнага стану асобы па крымiнальных i грамадзянскiх справах, справах аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях, справах, звязаных з ажыццяўленнем прадпрымальнiцкай i iншай гаспадарчай (эканамiчнай) дзейнасцi, матэрыялах праверак па заявах (паведамленнях) аб злачынствах, а таксама ў iншых выпадках, прадугледжаных заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.

Разам з тым артыкулам 31 Закона Рэспублiкi Беларусь «Об оказании психиатрической помощи» выключаецца магчымасць правядзення судова-псiхiятрычнай экспертызы ў рамках гаспадарчага працэсу па справах, звязаных з прадпрымальнiцкай i iншай гаспадарчай (эканамiчнай) дзейнасцю, у той час як нормы Гаспадарчага працэсуальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь дапускаюць магчымасць назначэння судом такой экспертызы ў неабходных выпадках пры разглядзе спраў.

Узнiкшая ва ўказанай сiтуацыi прававая няпэўнасць у заканадаўчым вызначэннi катэгорый спраў, па якiх можа праводзiцца судова-псiхiятрычная экспертыза, i ўстанаўленнi магчымасцi правядзення дадзенага вiду экспертызы ў iншых выпадках, прадугледжаных заканадаўчымi актамi, запатрабавала карэкцiроўкi заканадаўчых палажэнняў.

Законам Рэспублiкi Беларусь ад 21 кастрычнiка 2016 года «О внесении дополнения и изменений в Закон Республики Беларусь «О здравоохранении» ўдакладнена, што судова-псiхiятрычная экспертыза па эканамiчных справах не праводзiцца, i тым самым забяспечана ўзгодненасць палажэнняў артыкула 36 Закона «О здравоохранении» з артыкулам 31 Закона «Об оказании психиатрической помощи».

2.4. Шэраг прававых пазiцый Канстытуцыйнага Суда, выкладзеных у рашэннi ад 8 лiпеня 2013 г. «О соответствии Конституции Республики Беларусь Закона Республики Беларусь «О внесении изменений и дополнений в Гражданский процессуальный и Уголовно-исполнительный кодексы Республики Беларусь», рэалiзаваны ў Законе Рэспублiкi Беларусь ад 19 лiпеня 2016 года «О внесении изменений и дополнений в Уголовно-исполнительный кодекс Республики Беларусь».

2.4.1. У названым рашэннi Канстытуцыйны Суд прыйшоў да вываду аб наяўнасцi калiзii норм ГПК i КВК, якiя рэгулююць працэсуальныя тэрмiны абскарджання асуджанымi да арышту i пазбаўлення волi ў судовым парадку рашэння службовай асобы папраўчай установы аб прымяненнi да iх мер спагнання.

Дадзеная калiзiя ўстаранёна шляхам унясення ў артыкулы 61 i 113 КВК дапаўненняў, у адпаведнасцi з якiмi абскарджанне ў суд рашэння службовай асобы аб накладаннi спагнання праводзiцца ў парадку, устаноўленым ГПК.

2.4.2. Канстытуцыйны Суд указаў таксама, што норма Закона Рэспублiкi Беларусь «О внесении изменений и дополнений в Гражданский процессуальный и Уголовно-исполнительный кодексы Республики Беларусь» аб ажыццяўленнi патрабаванняў аб спагнаннi грашовых сум, што вынiкаюць з абавязкаў асуджаных пакрыць урон (кампенсаваць шкоду), прычынены папраўчай установе ў вынiку iх процiпраўных дзеянняў, шляхам учынення выканаўчага надпiсу не ў поўнай меры ўлiчвае норму Канстытуцыi, якая гарантуе судовую абарону правоў i свабод кожнаму (частка першая артыкула 60), паколькi для ўстанаўлення абавязку асуджанага пакрыць такi ўрон (кампенсаваць шкоду) неабходна даказванне ў тым лiку наяўнасцi шкоды i яе памеру, процiпраўнасцi дзеянняў асуджанага, прычыннай сувязi памiж гэтымi дзеяннямi i наступiўшай шкодай, што магчыма толькi ў вынiку судовага вырашэння адпаведнага iску.

У мэтах устаранення выяўленай калiзii ў частку 2 артыкула 97 КВК унесена змяненне, якое выключае магчымасць ажыццяўлення патрабавання аб спагнаннi з асуджаных грашовых сум для пакрыцця ўрону (кампенсавання шкоды), прычыненага папраўчай установе ў вынiку iх процiпраўных дзеянняў, шляхам учынення выканаўчага надпiсу.

2.4.3. У рашэннi Канстытуцыйнага Суда звернута ўвага заканадаўца i на тое, што пры ўстараненнi прабелу ў заканадаўстве ў частцы магчымасцi затрымання асуджанага да грамадскiх работ, якi скрыўся з месца жыхарства i аб'яўлены ў вышук, не вызначаны месцы i парадак утрымання такiх асоб.

У вынiку выкладання ў новай рэдакцыi часткi 2 артыкула 28 КВК атрымаў прававую рэгламентацыю шэраг пытанняў, у тым лiку ўстаноўлена, што затрыманы асуджаны змяшчаецца ў iзалятар часовага ўтрымання тэрытарыяльнага органа ўнутраных спраў.

2.5. Аналiзуючы нормы Закона «О конституционном судопроизводстве», якiя рэгулююць парадак разгляду ўпаўнаважанымi органамi паступiўшых iнiцыятыўных зваротаў, Канстытуцыйны Суд у рашэннi ад 30 снежня 2013 г. акцэнтаваў увагу дадзеных органаў на тое, што, прымаючы рашэнне аб унясеннi адпаведнай прапановы ў Канстытуцыйны Суд цi аб адмове ў яго ўнясеннi, яны не маюць права падмяняць Канстытуцыйны Суд i разглядаць канстытуцыйнасць нарматыўнага прававога акта або яго асобных палажэнняў, а павiнны вырашаць пытанне аб наяўнасцi падстаў для ўнясення ў Канстытуцыйны Суд прапановы, калi ёсць сумненнi ў канстытуцыйнасцi прававых норм, праверка якiх у сiлу палажэнняў артыкула 116 Канстытуцыi адносiцца толькi да кампетэнцыi Канстытуцыйнага Суда.

Дадзеная прававая пазiцыя ўлiчана ў Законе ад 22 снежня 2016 года. Згодна з новай рэдакцыяй артыкула 28 Закона «О конституционном судопроизводстве» дзяржаўны орган, якi разглядае iнiцыятыўны зварот, не мае права рабiць вывад аб канстытуцыйнасцi нарматыўнага прававога акта; падставай для ўнясення прапановы ў Канстытуцыйны Суд з'яўляецца наяўнасць сумненняў упаўнаважанага органа ў канстытуцыйнасцi такога акта.

Канстытуцыйны Суд звяртае ўвагу ўпаўнаважаных органаў на неабходнасць своечасовага i поўнага выканання рашэнняў Канстытуцыйнага Суда. Зацягванне працэсу выканання асобных яго рашэнняў, у якiх указвалася на дэфекты прававога рэгулявання, звязана з працяглым захаваннем у прававой сiстэме норм, якiя маюць прававыя прабелы, калiзii, прававую нявызначанасць, што на практыцы можа прывесцi да парушэння правоў, свабод i законных iнтарэсаў грамадзян.

У сувязi з гэтым Канстытуцыйны Суд лiчыць мэтазгодным устанавiць на заканадаўчым узроўнi канкрэтныя тэрмiны выканання рашэнняў Канстытуцыйнага Суда, прынятых па вынiках разгляду спраў аб устараненнi ў нарматыўных актах прабелаў, выключэннi ў iх калiзiй i прававой нявызначанасцi.

V

1. Канстытуцыйны Суд адзначае, што згодна з афiцыйна выказанай пазiцыяй Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый, ля вытокаў стварэння якой стаяла i Беларусь, вяршэнства права — гэта паняцце, што выступае як прынцып кiравання, у адпаведнасцi з якiм усе асобы, установы i структуры, дзяржаўныя i прыватныя, у тым лiку сама дзяржава, функцыянуюць пад дзеяннем законаў, якiя публiчна прыняты, у роўнай ступенi выконваюцца, незалежна рэалiзуюцца судовымi органамi i сумяшчальныя з мiжнароднымi нормамi i стандартамi ў галiне правоў чалавека.

Для зацвярджэння вяршэнства права неабходны меры, якiя забяспечваюць выкананне прынцыпаў прымату права, роўнасцi i адказнасцi перад законам, раздзялення ўлад, працэсуальнай i прававой транспарэнтнасцi, недапушчэння самавольства.

Рэспублiка Беларусь, па ацэнцы незалежных мiжнародных арганiзацый, устойлiва займае годнае месца ў глабальным рэйтынгу краiн свету па iндэксе вяршэнства права, якое ўключае такiя кантрольныя паказчыкi, як абмежаванне паўнамоцтваў iнстытутаў улады, адсутнасць карупцыi, парадак i бяспека, абарона асноўных правоў, празрыстасць iнстытутаў улады, выкананне законаў, грамадзянскае i крымiнальнае правасуддзе, апярэджваючы па дадзеным iндэксе ўсе краiны, якiя ўваходзяць у Садружнасць Незалежных Дзяржаў.

2. Канстытуцыйным Судом у 2016 годзе ў парадку абавязковага папярэдняга кантролю правераны 53 законы, прынятыя Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу i адобраныя Саветам Рэспублiкi Нацыянальнага сходу, да iх падпiсання Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, палажэннi якiх прызнаны ў цэлым адпаведнымi Канстытуцыi.

У той жа час пры ацэнцы канстытуцыйнасцi норм законаў Канстытуцыйны Суд у шэрагу выпадкаў выявiў калiзii i прававую нявызначанасць асобных палажэнняў законаў, у сувязi з чым сфармуляваў у сваiх рашэннях адрасаваныя заканадаўцу прававыя пазiцыi, накiраваныя на ўстараненне дэфектаў прававога рэгулявання ў мэтах забеспячэння вяршэнства права, рэалiзацыi канстытуцыйных палажэнняў у заканатворчай дзейнасцi.

Пры гэтым выпрацаваны прававыя пазiцыi Канстытуцыйнага Суда i ў адрас органаў правапрымянення, якiя арыентуюць на выкананне законаў з улiкам выяўленага канстытуцыйна-прававога сэнсу, указваюць на недапушчэнне падмены на практыцы адной канстытуцыйнай каштоўнасцi другой або iх прымяншэння.

3. Важнейшым iндыкатарам забеспячэння вяршэнства права з'яўляюцца стабiльнасць i паслядоўнасць заканадаўства, пры гэтым заканадаўчыя акты павiнны быць здольныя адаптавацца да пераменлiвых абставiн i складваемай новай сiтуацыi ў сацыяльна-эканамiчным развiццi, адказваць правамерным чаканням грамадзян, суб'ектаў праваадносiн, адпавядаць прынцыпу прадказальнасцi.

Прыняцце заканадаўчых рашэнняў павiнна грунтавацца на пачатках адкрытасцi, транспарэнтнасцi, даступнасцi для абмеркавання, на ўсебаковым аналiзе рэгулюючага ўздзеяння i ацэнкi вынiкаў прыняцця прававых прадпiсанняў.

Канстытуцыйны Суд лiчыць неабходным на дзяржаўным узроўнi выпрацаваць дзейсны механiзм вывучэння i ацэнкi рэгулюючага ўздзеяння заканадаўчых актаў на дасягненне мэт сацыяльна-эканамiчнага i грамадска-палiтычнага развiцця краiны.

4. Для зацвярджэння вяршэнства права неабходна разумнае забеспячэнне сiстэмнасцi i комплекснасцi прававога рэгулявання адносiн у розных сферах жыццядзейнасцi грамадства i дзяржавы. Пры гэтым на ўзроўнi законаў належыць пазбягаць залiшняга прававога рэгулявання, празмернай дэталiзацыi асобных палажэнняў i неапраўдана частай тэрмiналагiчнай карэкцiроўкi.

Канстытуцыйны Суд лiчыць, што ў сучасных умовах у мэтах далейшага павышэння эфектыўнасцi заканадаўства трэба выпрацаваць новыя падыходы да кадыфiкацыi, вызначыўшы крытэрыi прававога рэгулявання на ўзроўнi законаў i ўзроўнi падзаконных актаў.

5. Вяршэнства права прадугледжвае, што дзейнасць дзяржаўнай улады павiнна быць накiравана на абарону годнасцi асобы, якая з'яўляецца прыроджанай, неад'емнай i неадчужальнай уласцiвасцю чалавека. Годнасць як важнейшая сацыяльна-культурная характарыстыка сутнасцi чалавека, а таксама канстытуцыйна-прававая i маральна-этычная катэгорыя выступае адным са стрыжнёвых фактараў дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы.

Для забеспячэння абароны чалавека, яго правоў i свабод i гарантый iх рэалiзацыi як найвышэйшай каштоўнасцi i мэты грамадства i дзяржавы Канстытуцыйны Суд лiчыць неабходным далейшае ўдасканальванне прававой рэгламентацыi доступу да канстытуцыйнага правасуддзя праз прэюдыцыяльны запыт судоў агульнай юрысдыкцыi аб канстытуцыйнасцi нарматыўнага прававога акта, якi падлягае прымяненню ў канкрэтнай справе.

6. Канстытуцыйны Суд, зыходзячы з сутнасцi вяршэнства права, канстатуе, што iнтэграцыйны працэс у рамках Еўразiйскага эканамiчнага саюза як мiждзяржаўнага ўтварэння мае складаную i неадназначную палiтыка-прававую прыроду. З аднаго боку, дзяржавы-члены дэлегуюць наднацыянальным органам права прыняцця рашэнняў, абавязковых для выканання ўсiмi суб'ектамi мiждзяржаўнага аб'яднання зыходзячы з мiжнародна-прававога прынцыпу pacta sunt servanda (дагаворы павiнны выконвацца). З другога боку, дзяржавы-члены атрымлiваюць магчымасць пашыраць сферу свайго знешнепалiтычнага ўплыву для прасоўвання нацыянальных iнтарэсаў, у тым лiку ў эканамiчна выгадных мэтах, дасягненне якiх магчыма толькi сумеснымi намаганнямi.

Пры гэтым для забеспячэння вяршэнства Канстытуцыi ва ўмовах фармiравання наднацыянальнага права патрабуецца рэальны механiзм гарантый выканання прынцыпу субсiдыярнасцi ў зносiнах з наднацыянальнымi органамi. У мэтах дасягнення гарманiчнага спалучэння i балансу наднацыянальных i нацыянальных iнтарэсаў неабходна на дзяржаўным узроўнi распрацаваць канцэпцыю ўнiфiкацыi заканадаўства ў рамках Еўразiйскага эканамiчнага саюза.

7. Вяршэнства права як базавы прынцып сучаснай цывiлiзацыi, мiжнароднага правапарадку i ўнiверсальная гуманiстычная каштоўнасць знаходзiцца ў аснове беларускай канстытуцыйна-прававой дактрыны, практычнай дзейнасцi органаў дзяржаўнай улады па ўмацаваннi канстытуцыйнай законнасцi.

Забеспячэнне i прытрымлiванне вяршэнства права з'яўляюцца гарантыяй развiцця дэмакратыi, рэалiзацыi правоў i свабод чалавека, зацвярджэння Рэспублiкi Беларусь як дэмакратычнай прававой дзяржавы.

Гэта Пасланне прынята на пасяджэннi Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь 18 студзеня 2017 г.

Старшынствуючы — Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь П.П. Мiклашэвiч.

18 студзеня 2017 г.

г. Мiнск.

Загаловак у газеце: Рашэнне Канстытуцыйнага суда Рэспублiкi Беларусь

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.