Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: Ад аптымізацыі ў МУС нікуды не дзенемся


Ад аптымізацыі ў органах унутраных спраў нідзе не дзецца, але бяздумнага скарачэння быць не павінна.

Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў учора падчас рабочай сустрэчы з міністрам унутраных спраў Ігарам Шуневічам, паведаміў карэспандэнт БЕЛТА.


Кіраўніку дзяржавы было даложана аб выніках дзейнасці органаў унутраных спраў у 2016 годзе, запланаваных арганізацыйных і практычных мерапрыемствах, накіраваных на павышэнне эфектыўнасці дзейнасці МУС. Асобнай тэмай даклада стала аптымізацыя структуры міністэрства.

«Мы гэтага не пазбегнем. Вы пастаянна мне дакладваеце, што крымінагенная сітуацыя паляпшаецца, значыць, нам паступова трэба ісці да скарачэння, але не да бяздумнага, а да аптымізацыі структур», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што сэканомленыя за кошт гэтага сродкі застануцца на балансе ведамства. «Калі ласка, дадавайце аклады, купляйце службовую маёмасць, узбраенне і гэтак далей. Усё, што вы скароціце, застанецца ў вас. Плюс я яшчэ ў два разы павялічу гэтую лічбу і дадам. Гэта значыць, скарацілі на Br10 млн, атрымаеце 20 мільёнаў — 10 мільёнаў скарочаных і 10 — дадаткова з бюджэту, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Таму вы павінны быць зацікаўлены ў гэтым, але не ва ўрон службе. Не павінна быць аптымізацыі дзеля пустога скарачэння. Тым больш нельга крыўдзіць прыстойных людзей у міліцыі. Калі яны заслугоўваюць і далей працягваць сваю службу, калі яны запатрабаваныя, значыць, іх трэба захаваць. Хто не хоча, не можа, хто дрэнна нясе службу — ад такіх трэба пазбаўляцца. Таму павінна быць разумная аптымізацыя».

* * *

Прэзідэнт падчас рабочай сустрэчы з міністрам унутраных спраў, старшынёй назіральнага савета ХК «Дынама-Мінск» Ігарам Шуневічам раскрытыкаваў гульню беларускіх хакеістаў у КХЛ.

«Так, як вы, хакеісты «Дынама-Мінск», сябе паводзілі на пляцоўцы, гуляючы з рыжскім «Дынама», гэта ні ў адны вароты не лезе», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што рыжская каманда саступае мінскім аднаклубнікам па многіх паказчыках, аднак у гульні аказалася значна мацнейшая.

«Калі б хакеісты ў Рызе атрымлівалі такія зарплаты, як нашы, у іх на парадак быў бы вышэйшы клуб. А вы як быццам не збіраецеся ў плэй-оф гуляць. Не забывайце, што 15 тысяч балельшчыкаў сядзяць на стадыёне і мільёны вас глядзяць, у тым ліку і я. Сорамна было глядзець. Каманда гуляе няроўна, вы прайграяце тады, калі нельга прайграваць. Тое, што вы зараз страціце, потым крывёю трэба будзе здабываць, каб выйсці ў плэй-оф і там годна выступіць. Вы ж не для мяне гуляеце, а для людзей, для народа», — заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Не ва ўрон службе

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.