Вы тут

Перадача «Чакай мяне. Беларусь» вернецца ў эфір


Вітаю, дарагая рэдакцыя газеты «Звязда»! Піша вам пенсіянерка. Шмат гадоў я глядзела тэлеперадачу «Чакай мяне. Беларусь», але з восені яна перастала выходзіць у эфір. Я хачу даведацца, чаму? Можа быць, яна з пачатку новага года зноў будзе выходзіць?

Рэгіна Данілаўна Ліпніцкая, вёска Возера Уздзенскага раёна.


Перадача «Чакай мяне. Беларусь» — мая любімая. Ніколі яе не прапускаў, глядзеў кожны выпуск, бо заўсёды краналі гісторыі герояў. Вельмі шкада, што яна знікла з тэлевізійнай праграмы. Ці плануецца яе вяртанне на экраны?

Тадэвуш Антонавіч Садоўскі, вёска Далгінава Вілейскага раёна.

Як расказала на наш запыт прэс-сакратар тэлеканала АНТ Юлія Дубоўская, цяпер усе гісторыі, звязаныя з пошукам суайчыннікаў на тэрыторыі нашай краіны, выходзяць у аднайменнай з перадачай рубрыцы ў праграме «Наша раніца». У такім фармаце яна будзе трансліравацца яшчэ некалькі месяцаў, пасля чаго, сапраўды, плануецца вярнуць у эфір саму перадачу «Чакай мяне. Беларусь». Чаму яна на нейкі час знікла з экранаў? Гэта звязана з тэхнічнымі прычынамі. Як вядома, у Расіі перадача запісваецца з усіх краін, мы бралі толькі частку з расійскімі вядучымі. Была праблема з гэтым самым запісам са спадарожніка. Але, паколькі вельмі многія тэлегледачы палюбілі перадачу і чакалі яе, было вырашана часова выпускаць тыя гісторыі, якія ўжо былі знятыя, у фармаце паўнацэннай рубрыкі. Напрыканцы Юлія Дубоўская параіла аматарам «Чакай мяне. Беларусь» сачыць за тэлепраграмай, каб не прапусціць яе вяртанне ў эфір у ранейшым фармаце.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Чакайце, гледачы, перадача вернецца ў эфір

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».