Вы тут

Мяняецца памер дзіцячых выплат


З 1 лютага ў Беларусі павялічыцца памер выплат па доглядзе за дзецьмі ва ўзросце да трох гадоў. Новы памер дапамог будзе дзейнічаць па 30 красавіка гэтага года.


Для разліку памеру гэтых дапамог будзе прымяняцца паказчык сярэднямесячнай заработнай платы за чацвёрты квартал 2016 года, які быў роўны 746,80 руб.

Такім чынам, з лютага памер штомесячнай дапамогі па доглядзе за дзіцем ва ўзросце да трох гадоў складзе на першае дзіця 261,38 руб. (або 35% сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў па краіне), на другое і наступных дзяцей — 298,72 руб. (ці 40% сярэднямесячнай заработнай платы), на дзіця-інваліда ва ўзросце да трох гадоў — 336,06 руб. (45% сярэднямесячнай заработнай платы незалежна ад чарговасці нараджэння гэтага дзіцяці ў сям'і).

Сем'ям, якія пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне наступнага адсялення або з правам на адсяленне, дапамога па доглядзе за дзіцем ва ўзросце да трох гадоў прызначаецца і выплачваецца ў памеры 150% да ўстаноўленай законам.

З лютага зменіцца і памер аднаразовых выплат у сувязі з нараджэннем дзіцяці. Гэтыя выплаты залежаць ад памеру бюджэту пражытковага мінімуму (БПМ). Колькі будуць плаціць у сувязі з нараджэннем дзіцяці, стане вядома пасля прыняцця пастановы Мінпрацы і сацабароны аб устанаўленні новага памеру БПМ на перыяд з 1 лютага па 30 красавіка 2017 года.

Святлана Бусько

busko@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.