Вы тут

Інтэрнэт-алімпіяда па інфарматыцы стартавала ў Беларусі


Гэтыя спаборніцтвы праводзяцца для таго, каб вучні зацікавіліся вывучэннем інфарматыкі на паглыбленым узроўні. Таксама арганізатары ставяць на мэце ўцягнуць у інтэрактыў як мага больш навучэнцаў дзякуючы дыстанцыйнаму ўзаемадзеянню. Пры такой форме зносін становіцца няважна, дзе знаходзяцца ўстановы адукацыі, у якіх навучаюцца канкурсанты.


Прыём заявак пачаўся 23 студзеня. Удзельнічаць у алімпіядзе могуць вучні 9-11 класаў школ і гімназій, а таксама навучэнцы, якія атрымліваюць сярэднюю спецыяльную адукацыю на 1 і 2 курсах. Запісацца вельмі проста: неабходна запоўніць спецыяльную электронную форму.

Інтэрнэт-алімпіяда складаецца з двух этапаў. Першы з іх — дыстанцыйны. Ён праходзіць у два туры 14 і 21 сакавіка адпаведна. Правядзенне вочнага этапу запланавана на 27 красавіка. Пераможцаў узнагародзяць на наступны дзень. Ім уручаць дыпломы і прызы.

Даведацца пра тое, хто перамог у алімпіядзе, а таксама пра месца і час уручэння ўзнагарод можна на спецыялізаваным інтэрнет-рэсурсе па суправаджэнні анлайн-алімпіяд па вучэбных прадметах, турніраў і конкурсаў olimp.unibel.by, Нацыянальным адукацыйным партале і яго афіцыйных старонках ў сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте».

Больш падрабязныя звесткі пра мэты, задачы, тэрміны правядзення, патрабаванні да ўдзельнікаў і правілаў рэгістрацыі знаходзяцца ў інфармацыйным лісце і Палажэнні аб парадку правядзення рэспубліканскай інтэрнэт-алімпіяды па вучэбным прадмеце «Інфарматыка».

Навукова-метадычную і тэхналагічную падтрымку ў арганізацыі і правядзенні конкурсу забяспечвае Нацыянальны інстытут адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі.

Сярод партнёраў спаборніцтваў - СЗАТ "Адукацыйны цэнтр Парка высокіх тэхналогій", прыватнае прадпрыемства "Гранд Райт", ТДА "Аверсэв", IT-школа Myfreedom.

Інфармацыйную падтрымку мерапрыемства забяспечваюць парталы TUT.BY і zviazda.by.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?