Вы тут

52-гі "Зорны паход" стартуе ад сцен БДПУ 24 студзеня


Ідэя правядзення "зорных паходаў" нарадзілася ў 1965 годзе, калі студэнты Мінскага педагагічнага інстытута ўзялі ўдзел ва Усесаюзным паходзе моладзі па месцах рэвалюцыйнай, баявой і працоўнай славы савецкага народа. Яны адправіліся з розных населеных пунктаў краіны, але на карце схема маршруту па форме нагадвала зорку, што і падарыла зімоваму паходу назву "зорны".


З 24 па 27 студзеня 2017 года пройдзе ўжо 52-й "зорны паход" пад дэвізам “БДПУ: святло ведаў - святло магчымасцей", прысвечаны Году навукі. Старт паходу дасць урачысты мітынг ля помніка студэнтам і выкладчыкам педагагічнага інстытута, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Удзел у "зорным паходзе" прымуць 11 атрадаў агульнай колькасцю больш як 240 студэнтаў і выкладчыкаў БДПУ. Упершыню ў гісторыі да "зорнага паходу" далучацца і навучэнцы педагагічных класаў 6-й сталічнай гімназіі. Атрады пройдуць па тэрыторыі Маладзечанскага,  Барысаўскага, Стаўбцоўскага, Салігорскага, Мядзельскага, Бярэзінскага, Лагойскага, Смалявіцкага, Уздзенскага, Ашмянскага раёнаў і завітаюць у Жодзіна.

Удзельнікі наведаюць 107 устаноў адукацыі, правядуць прафарыентацыйныя гутаркі са старшакласнікамі, валанцёрскія акцыі ў дзіцячых дамах, арганізуюць для іх выхаванцаў спартыўныя спаборніцтвы. Распрацавана больш як 20 відаў творчых і канцэртных праграм, падрыхтавана больш як 50 пазакласных мерапрыемстваў па розных напрамках адукацыйнай дзейнасці. Таксама студэнты ўскладуць кветкі да брацкіх могілак і мемарыялаў загінуўшым у Вялікай Айчыннай вайне, сустрэнуцца з ветэранамі, акажуць ім шэфскую дапамогу.

Для даведкі: у 2015 годзе "зорныя паходы" адзначылі свой паўвекавы юбілей. За гэты час мерапрыемства ніколькі не страціла сваёй актуальнасці. З кожным годам расце колькасць атрадаў і ўдзельнікаў, павялічваецца ахоп раёнаў. Адной з новых традыцый стала далучэнне замежных грамадзян, якія атрымліваюць адукацыю ў БДПУ, бо "зорны паход" - гэта ўнікальная магчымасць пазнаёміцца ​​з нашай гасціннай краінай, яе гісторыяй і культурай. Сёлета яго ўдзельнікамі стануць сем грамадзян Туркменістана, два  прадстаўніка Кітайскай Народнай Рэспублікі і адзін прадстаўнік Латвіі.  

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.