Вы тут

Зацверджаны новы склад савета фонду па падтрымцы культуры і мастацтва


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім зацверджаны новы склад савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Склад савета фонду сфарміраваны з улікам неабходнасці ратацыі яго членаў i абноўлены больш як на 60 працэнтаў. Старшыня савета фонду - Ніна Шарубіна, народная артыстка Беларусі, вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі.

Адначасова ўнесены змяненні ў палажэнне аб фондзе.

Павышаны патрабаванні да адбору і зместу культурных праектаў з улікам іх сацыяльнай значнасці, маштабнасці і эфектыўнасці рэалізацыі як у асобных рэгіёнах, так і краіне ў цэлым, а таксама адказнасць арганізацый, якія атрымалі падтрымку фонду. Для дасканалага аналізу заявак на фінансаванне гэтых праектаў і ў мэтах выключэння суб'ектывізму ў рабоце фонду прадугледжана стварэнне пры Мінкультуры экспертнай камісіі.

Прыняцце ўказа накіравана на падтрымку найбольш маштабных агульнанацыянальных і міжнародных творчых праектаў, якія маюць важнае значэнне для сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, забеспячэнне эфектыўнага кіраўніцтва саветам фонду, умацаванне яго высокага статусу, а таксама развіццё дзейнасці фонду з улікам пастаўленых перад ім задач.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.