Вы тут

Назначаны 93 гранты Прэзідэнта Беларусі на 2017 год


Гранты Прэзідэнта Беларусі на 2017 год назначаны 93 кіраўнікам і спецыялістам арганізацый навукі, адукацыі, аховы здароўя і культуры. Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Фота: gordonua.com

Выдзеленыя гранты прадугледжаны на правядзенне навуковых даследаванняў у галіне біялогіі, хіміі, машынабудавання, медыцыны, сельскай гаспадаркі, эканомікі, права і гісторыі; павышэнне якасці навучання вучняў і студэнтаў за кошт выкарыстання новых тэхналогій і сучаснага вучэбнага метадычнага забеспячэння.

Гранты таксама выдзелены на распрацоўкі па рэпрадуктыўнай медыцыне, отарыналарынгалогіі, кардыялогіі, медыцынскіх біятэхналогіях, анкалогіі, хірургіі і рэанімацыі, псіхіятрыі, сучаснай дыягностыцы; стварэнне новых твораў мастацтва і правядзенне мерапрыемстваў, што садзейнічаюць захаванню нацыянальных духоўных традыцый.

Прыняцце распараджэння накіравана на падтрымку таленавітых спецыялістаў, стварэнне спрыяльных умоў для развіцця аховы здароўя, навуковага, адукацыйнага і культурнага патэнцыялу Беларусі.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».