Вы тут

Грэчаскія фермеры пачалі блакаваць дарогі з-за росту падаткаў


Грэчаскія фермеры пачалі блакаваць дарогі пры дапамозе трактароў і іншай тэхнікі ў знак пратэсту супраць падвышэння падаткаў. Пра гэта паведамляе Athens News Agency (ANA).


Фота: rian.com.ua

Першымі ў акцыі прынялі ўдзел сельгасвытворцы з горада Верыя, размешчанага ў правінцыі Цэнтральная Македонія на поўначы Грэцыі.
«Мы пачынаем мітынгі, мабілізуем прыхільнікаў, бо для сялян наступаюць чорныя дні. Мы не можам справіцца з падатковай нагрузкай і ростам выдаткаў на вытворчасць, гэта пытанне выжывання», - заявіў прэзідэнт Асацыяцыі сельгасвытворцаў Таксіс Халкідзіс.

Маніфестанты маюць намер заблакаваць дарогі і шэраг будынкаў, у якіх размешчаны органы мясцовай улады.

Як чакаецца, пік пратэстаў павінен прыйсціся на 24 студзеня, калі да акцыяў далучацца фермеры з большасці рэгіёнаў краіны.

8 снежня мінулага года ў Грэцыі прайшла агульнанацыянальная забастоўка супраць абвешчанай працоўнай рэформы і мер жорсткай эканоміі, ажыццяўлення якіх ад Афін патрабуюць Еўрасаюз і МВФ.

Улетку 2015 года Грэцыя і ЕС дамовіліся аб праграме выхаду з пазыковага крызісу. Афіны атрымаюць 86 мільярдаў еўра на працягу трох гадоў. У абмен на гэтыя грошы ў краіне павінен быць уведзены рэжым эканоміі, які прадугледжвае, у прыватнасці, рэформу падатковай і пенсійнай сістэм.

amna.gr

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.