Вы тут

Музычныя птушкі Леаніда Захлеўнага


Яго песнямі Беларусь музычная ўзбагацілася: іх можна пачуць і зараз на буйных канцэртах, з экранаў тэлевізараў. Музыку гэтага кампазітара мы памятаем і па фільмах. Няспынны Леанід Захлеўны адзначыў сваё 70-годдзе.


Немагчыма паверыць у тое, што калісьці музыкай Захлеўнага займацца прымушалі: пачынаў ён з музычнай школы, куды пайшоў па бацькоўскім загадзе. Кожны дзень пасля заняткаў будучы народны артыст павінен быў адыграць гадзіну на баяне. Прычым заводзіўся будзільнік, а калі заняткі заканчваліся і час сыходзіў, хлопчых кідаў баян і бег да сяброў...

Сярод яго выкладчыкаў потым былі легенды беларускай кампазітарскай школы: Глебаў, Алоўнікаў. Яны сталі не толькі яго кіраўнікамі, але і духоўнымі настаўнікамі — перадалі Захлеўнаму музычную эстэтыку, якую кампазітар захоўвае і сёння. Яшчэ тады, у час студэнцтва, ён пачаў пісаць песні, якія выканалі Віктар Вуячыч і Яраслаў Еўдакімаў. Больш за 10 гадоў Захлеўны працаваў музычным рэдактарам на кінастудыі «Беларусьфільм». За час яго працы створаны мелодыі да дзясяткаў дакументальных, анімацыйных, мастацкіх кінастужак (сярод іх «Песня пра зубра», «Светлячок і Расінка», «Казка пра вясёлага клоўна»). Але мы ведаем і таго Захлеўнага, што стаў бацькам ансамбля «Бяседа», якім кіруе ўжо чвэрць стагоддзя. Калектыў быў на гастролях у дзясятках краін, аб’ездзіў усю Беларусь.

Творы Леаніда Захлеўнага маюць у сваім рэпертуары многія артысты: Якаў Навуменка, ансамбль «Сябры», Іосіф Кабзон, салісты беларускага опернага тэатра Алена Сала і Уладзімір Пятроў, эстрадныя выканаўцы. Мы ведаем яго знакамітую калыханку, песні «Азёры дабрынi», «Зямля мая», цыкл твораў «Памяць». Але сярод самых папулярных кампазіцый — кантаты «Вянок» і «Муха-Цакатуха», харавыя цыклы, сімфоніі ды рамансы на словы Максіма Багдановіча і Уладзіміра Карызны.

Леанід Захлеўны змог не толькі папулярызаваць народныя творы, але і звярнуўся да сур’ёзнай сімфанічнай музыкі: усё ж кампазітар выхаваны на фальклорнай традыцыі, але ведае, што такое меладызм, лірычнасць і моц акадэмічных твораў. Таленавітыя працы Захлеўнага, наогул яго творчасць адзначаліся шматлікімі ўзнагародамі. Кампазітар з’яўляецца лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі, спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, узнагароджаны срэбным медалём Аляксандрава і ордэнам Францыска Скарыны. Паслухаць яго вядомыя творы, якія «выляталі з душы кампазітара нібы птушкі», і павіншаваць юбіляра можна будзе 27 студзеня ў канцэртнай зале «Мінск».

Маргарыта ДЗЯХЦЯР

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».