Вы тут

Адзін пацярпелы падчас выбуху ў Мачулішчах знаходзіцца ў бальніцы


Падчас выбуху ў гаражным кааператыве ў гарадскім пасёлку Мачулішчы пацярпела тры чалавекі. Паводле інфармацыі МНС, адзін з іх быў шпіталізаваны са шматлікім траўмамі ў стане сярэдняй цяжкасці, яшчэ двум дапамогу на месцы аказалі ратавальнікі.


Паводле існуючых звестак, 20 снежня відавочца паведаміў пра выбух, што адбыўся на тэрыторыі аднаго з гаражных кааператываў у Мачулішчах. Прыбыўшыя на месца ратавальнікі ўстанавілі, што абваліліся будаўнічыя канструкцыі шасці гаражоў, якія былі размешчаны на двух ярусах, на месцы назіралася адкрытае гарэнне. Работнікі МНС аказалі дапамогу двум пацярпелым, якія атрымалі пераважна ўдары, пасля чаго прыступілі да разборкі завалаў. Яшчэ аднаго пацярпелага забрала брыгада хуткай дапамогі. Паведамляецца, што выбух і яго наступствы пашкодзілі шэсць аўтамабіляў: "Фольксваген-Шаран", "Пежо-307", "Форд-Сіера", "Пежо-806", "ВАЗ-2106" и "Паршэ Каен”. Прычына інцыдэнту высвятляецца.

У траўматалагічным аддзяленні Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі пацвердзілі факт шпіталізацыі пацярпелага ад выбуху. Па стане на 12 гадзін 21 снежня яго стан па-ранейшаму ацэньваўся як сярэдняй ступені цяжкасці.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, атрыманай карэспандэнтам “Звязды”, прычынай здарэння магло быць газавае абсталяванне, якое знаходзілася ў з адным гаражоў.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

lyskavets@zviazda.by

Фота: МНС

Выбар рэдакцыі

Культура

На якія раскопкі чакаюць валанцёраў?

На якія раскопкі чакаюць валанцёраў?

Увесь лiпень працуе археалагiчны летнiк «Наўры-2020».

Грамадства

Як i калi прыняць спадчыну, атрымаць яе i захаваць?

Як i калi прыняць спадчыну, атрымаць яе i захаваць?

Карэспандэнту «Звязды» дапамагалi разбiрацца спецыялiсты.

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.