Вы тут

Мінск і Рыга падалі сумесную заяўку на правядзенне ЧС па хакеі-2021


Пра гэта паведамілі на спецыяльна скліканай прэс-канферэнцыі ў сталічнай ратушы. Адпаведны дакумент падпісалі кіраўнікі хакейных федэрацый Беларусі і Латвіі. Акрамя гэтага, быў прэзентаваны афіцыйны лагатып магчымага чэмпіянату. Канчатковае рашэнне аб месцы правядзення спартыўнага форуму Міжнародная федэрацыя хакея агучыць 19 мая падчас кангрэса ў Кёльне. Канкурэнт беларуска-латвійскай прапановы — заяўка Фінляндыі.


— Чэмпіянат свету, што прайшоў у нашай краіне ў 2014 годзе, пакінуў вельмі яскравыя ўражанні ў балельшчыкаў: як грамадзян краіны, так і нашых гасцей, — сказаў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Максім РЫЖАНКОЎ. — Аналагічнае можна сказаць пра турнір, што прайшоў у Латвіі ў 2006-м. З тых часоў у нас і нашых суседзяў існавала жаданне вярнуць гэтыя спаборніцтвы ў свае краіны. Таму сёлета мы разам вырашылі падысці да гэтага пытання як партнёры. У Беларусь прыехала дэлегацыя з Латвіі, якая сустрэлася з кіраўніком дзяржавы, пасля чаго было дадзена даручэнне аб прапрацоўцы гэтага пытання. Спадзяюся, што наш праект стане прыкладам узаемавыгаднага трансгранічнага еўрапейскага супрацоўніцтва.

Старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Андрэй ШОРАЦ адзначыў, што праводзіць у беларускай сталіцы спартыўныя спаборніцтвы міжнароднага ўзроўню стала добрай традыцыяй. Ужо ў 2019 годзе ў горадзе пройдуць Еўрапейскія гульні, якія вымагаюць сур'ёзнай падрыхтоўкі. Рашэнне Міжнароднай федэрацыі хакея на карысць беларуска-латвійскай прапановы, на думку мэра, таксама стала б гонарам, беручы пад увагу наяўную інфраструктуру і вопыт арганізацыі падобных турніраў.

Адзначаецца, што ў выпадку перамогі сумеснай заяўкі паўфінальныя сустрэчы і фінал чэмпіянату пройдуць у беларускай сталіцы. На групавым этапе на «Мінск-Арэне» будзе гуляць зборная Беларусі, адпаведна на «Арэне Рыга» — Латвіі.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

lуskаvеts@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Турнір на дваіх

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».