Вы тут

Бяспекі шмат не бывае


Калі так казаць пра атамную энергетыку, то гэта не проста словы. Кіраўнік дэпартамента па ядзернай бяспецы Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) Гжэгаш Ржэнткоўскі паведаміў, што Беларусь даволі актыўна і паспяхова супрацоўнічае з іх арганізацыяй.


Таксама ён адзначыў, што «беларускі ўрад у поўнай меры ўсведамляе сваю адказнасць у гарантаванні ядзернай бяспекі. Краіна гэта дэманструе вельмі выразна, бо запрашаецца вялікая колькасць місій у Беларусь і прымаецца ўдзел у Канвенцыі па ядзернай бяспецы. Кіраўнік дэпартамента па ядзернай бяспецы МАГАТЭ нагадаў, што наша краіна пачала супрацоўніцтва з агенцтвам досыць даўно. «Беларусь робіць пэўныя крокі, каб уцягнуць МАГАТЭ ў ацэнку сваёй ядзернай праграмы. Пачатак гэтаму быў пакладзены яшчэ падчас місіі, якая разглядала фундаментальныя пытанні пачатку развіцця ядзернай праграмы ў Беларусі», — дадаў ён.

Таксама Гжэгаш Ржэнткоўскі звярнуў увагу на тое, што летась наша краіна прымала місію МАГАТЭ па комплекснай ацэнцы, якая рэгулюе інфраструктуру ядзернай і радыяцыйнай бяспекі (ІRRS-місія). Краіна паабяцала прыняць іншыя дадатковыя місіі агенцтва, у тым ліку місію, якая будзе займацца пытаннямі гатоўнасці да аварыйнага рэагавання.

На прэзентацыі вынікаў працы SEED-місіі МАГАТЭ ў Беларусі намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк паведаміў, што нам вельмі важна гарантаваць бяспеку АЭС у супрацоўніцтве з гэтай структурай. Паводле яго слоў, для Беларусі, якая будуе першую атамную электрастанцыю, вельмі важна гарантаваць ядзерную бяспеку гэтага аб'екта на ўсіх стадыях жыццёвага цыкла, пачынаючы з выбару пляцоўкі для яе будаўніцтва. «Ядзерная бяспека для нас галоўны прыярытэт. Для гэтай мэты мы актыўна задзейнічаем магчымасці міжнароднага супрацоўніцтва і, у першую чаргу, супрацоўніцтва з Міжнародным агенцтвам па атамнай энергіі», — адзначыў Міхаіл Міхадзюк.

Намеснік міністра лічыць, што Беларусь у поўнай меры карыстаецца ўсімі інструментамі, якія МАГАТЭ дае краінам, што падышлі да развіцця ядзернай энергетыкі. «На працягу многіх гадоў мы цесна супрацоўнічаем з агенцтвам па праграмах тэхнічнага супрацоўніцтва, калі рэалізуюцца праекты ў сферы падрыхтоўкі кадраў для ядзернай энергетыкі, па лініі ўмацавання патэнцыялу эксплуатуючай арганізацыі, развіцця культуры ядзернай бяспекі, абыходжання з радыеактыўнымі адходамі і адпрацаваным ядзерным палівам і па многіх іншых напрамках», — растлумачыў ён. Так, напрыклад, на гэтым тыдні паралельна з місіяй SEED у Астраўцы праходзіць семінар МАГАТЭ па пытаннях абыходжання з радыеактыўнымі адходамі і адпрацаваным ядзерным палівам.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».