Вы тут

Змяншэнне паставак расійскай нафты заменяць альтэрнатыўнымі варыянтамі


Скарачэнне паставак расійскай нафты ў Беларусь павінна быць замешчана альтэрнатыўнымі варыянтамі

Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам віцэ-прэм'ера Уладзіміра Сямашку, паведаміў карэспандэнт БЕЛТА.


«Мы дамаўляліся, што ў найбліжэйшы час вы мне даложыце аб сітуацыі ў нафтагазавым комплексе краіны, асабліва ў сувязі з паводзінамі Расіі. Па нашых дамоўленасцях і пагадненнях, раней заключаных, якая ў нас абстаноўка? Мы нічога не ўтойваем ад людзей. Утойваць, я думаю, не трэба. Катастрофы няма, але скарачэнне паставак нафты ад Расійскай Федэрацыі павінна быць замешчана альтэрнатыўнымі варыянтамі», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што адпаведныя пытанні абмяркоўваліся яшчэ ў канцы мінулага года. «І мы гэтыя альтэрнатыўныя варыянты не проста прапрацоўвалі. Мы некаторыя паспрабавалі, выпрабавалі ўжо на практыцы, дастаўляючы нафту з Чорнага і Міжземнага мораў на нашы нафтаперапрацоўчыя заводы, каб на практыцы паглядзець, як гэта будзе выглядаць эканамічна», — сказаў Прэзідэнт.

Загаловак у газеце: Катастрофы няма

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.