Вы тут

Камедыю «Карчмарка» пакажуць на сцэне Рускага тэатра 18 і 19 лютага


Яшчэ ў 2014 годзе Матэа Сп'яцы паставіў у драматычным тэатры імя Горкага камедыю традыцыйнага для Італіі жанру дэль артэ. Гэта пастаноўка — яна называецца «Vіvа соmmеdіа!» — па творы таксама італьянскага драматурга Рыкарда Піпа ідзе на сцэне Рускага тэатра і сёння — з традыцыйнымі для яе персанажамі, з адпаведнымі дэкарацыямі, з жартамі, воклічамі, знарочыстасцю. А ўжо ў 2017-м з тэатра прыляцела навіна, што тут рыхтуецца прэм'ера: Матэа Сп'яцы паставіць у Рускім ужо другі свой спектакль — тут не будзе Панталоне, Каламбіны і дурнога слугі Дзані, але гэта будзе таксама камедыяй: рэжысёр узяўся за п'есу Карла Гальдоні «Карчмарка».


Усё пачалося ў год, калі Італія старшынствавала ў Еўрасаюзе, у сувязі з чым праводзіла сваю культурную праграму. Матэа Сп'яцы і Рыкарда Піпа ладзілі тады майстар-класы для беларускіх артыстаў у Мінску, і было вырашана — чаму б і не пасупрацоўнічаць з беларускім тэатрам. Невядома, чаго каштавала італьянскаму рэжысёру стварыць той італа-беларускі мікс — італьянскі тэатр з яго спрадвечным персанажам Дзані на нашай пляцоўцы, з айчыннымі акцёрамі і нават жартамі, актуальнымі і зразумелымі толькі тут, але «Vіvа соmmеdіа!» атрымала сваю долю папулярнасці.

Прайшоў час, і старшынства ў Еўрасаюзе ўжо за Мальтай, а супрацоўніцтва італьянскага рэжысёра і Мінскага драматычнага тэатра імя Горкага (у Італіі рэпертуарны тэатр — рэдкая з'ява), што пачалося дзякуючы той культурнай праграме, захавалася. Матэа Сп'яцы рыхтуе папаўненне рэпертуару п'есай Гальдоні, у цэнтры якой маладая і кемлівая Мірандаліна, што ўтрымлівае гасцініцу ў Фларэнцыі. Трохактовую «Карчмарку», кажуць, Сп'яцы значна перапрацаваў: дадаў персанажаў і сюжэтных паваротаў. Галоўную ролю ў спектаклі выканае Вераніка Пляшкевіч, апроч яе ў пастаноўцы задзейнічаны заслужаны артыст Беларусі Сяргей Чэкерэс, Аляксандр Вергуноў, Алена Дуброўская, Уладзімір Глотаў, Іна Савянкова, Андрэй Крывецкі — у асноўным акцёры, што супрацоўнічалі з Матэа Сп'яцы і мінулы раз.

Зараз рэжысёр вядзе рэпетыцыі, прэм'ера класічнай італьянскай камедыі «Карчмарка», сюжэт якой стаў асновай некалькіх опер і неаднаразова экранізаваўся ў кіно, адбудзецца на сцэне Рускага тэатра 18 і 19 лютага.

Ірэна КАЦЯЛОВІЧ

katsyalovіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: У Рускім тэатры — камедыя «Карчмарка»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».