Вы тут

У Беларускім музеі гісторыі ВАВ працуе выстаўка «Зброя Перамогі»


З учарашняга дня ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны працуе выстаўка «Зброя Перамогі». Такім чынам, працягваецца фотапраект, арганізаваны рэдакцыяй газеты «Гомельскія ведамасці» і Гомельскім абласным музеем ваеннай славы да 70-годдзя Вялікай Перамогі.


На фотаздымках — ветэраны са зброяй у руках. Менавіта з ёй (цяпер гэта музейныя экспанаты) яны вызвалялі нашу краіну ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, змагаліся за будучыню свайго народа на чужыне.

За кожнай вінтоўкай і кулямётам, артылерыйскім і танкавым выстралам, кінутай гранатай і гулам самалёта схаваны лёс чалавека, у руках якога зброя і тэхніка ў жорсткім баі з ворагам пераўтвараліся ў магутную сілу. Кожнаму з герояў праекта — не менш як 90 гадоў. Але і сёння, поўныя бадзёрасці і аптымізму, ветэраны на сваім прыкладзе вучаць маладое пакаленне змагацца з жыццёвымі цяжкасцямі.

Дапаўняюць экспазіцыю газетныя старонкі, што распавядаюць пра франтавікоў, чые воля і мужнасць па сваёй моцы не саступалі зброевай сталі. Пазнаёміцца з ветэранамі, якія шмат гадоў таму прайшлі дарогамі вайны, можна па 26 лютага ўключна. Наведванне выставы — па ўваходным білеце ў музей.

Загаловак у газеце: Мужнасць з эфектам зброевай сталі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.