Вы тут

У Мінску адкрылі мемарыяльную дошку па вул.Рэвалюцыйнай, 15


У Мінску адкрылі мемарыяльную дошку з інфармацыяй аб месцы размяшчэння ў 1919 годзе Камісарыята па замежных справах Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусія.


Першая знешнепалітычная ўстанова краіны ў студзені-лютым 1919-га размяшчалася ў Мінску па вул.Рэвалюцыйнай, 15. Цяпер тут знаходзіцца пасольства Швецыі ў Беларусі.

Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця мемарыяльнай дошкі прынялі ўдзел міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Андрэй Шорац, ветэраны беларускай дыпламатычнай службы, прадстаўнікі дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, а таксама дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Беларусі.

Як адзначыў Уладзімір Макей, гэта падзея стане адным з мерапрыемстваў па ўвекавечанні памяці тых, хто працаваў на дыпламатычнай працы на карысць Беларусі. "Для кагосьці гэта падзея можа здацца малазначнай, але гісторыя чалавецтва, гісторыя асобнай дзяржавы складаецца з такіх момантаў, з асобных старонак і радкоў. Сённяшняя падзея, нам здаецца, з'яўляецца важнай старонкай у гісторыі беларускай дзяржавы. Яна звязана са станаўленнем беларускай дзяржаўнасці" , - сказаў міністр.

У той час у камісарыяце па замежных справах ССРБ працавалі 12 чалавек. У ведамстве быў створаны эканоміка-прававы аддзел - ужо тады дыпламаты займаліся не толькі знешнепалітычнымі, але і вонкаваэканамічнымі пытаннямі.

"За гэтыя 100 гадоў мяняліся назвы і нашай радзімы, і знешнепалітычнага ведамства, але нязменнымі заставаліся задачы, якія вырашалі дыпламаты, - абарона нацыянальных інтарэсаў, забеспячэнне бяспекі і годнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне. Нязменнымі былі і прынцыпы, якімі кіраваліся і кіруюцца дыпламаты, - гэта міралюбнасць, добрасуседства, адкрытасць свету ", - падкрэсліў Уладзімір Макей.

БЕЛТА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.