Прадпрымальнік з Пекіна выпусціў у продаж банкі, якія змяшчаюць смог кітайскай сталіцы, паведамляе Sоuth Сhіnа Mоrnіng Роst.
Прадукт атрымаў назву Bеіjіng Аіr («Паветра Пекіна») і прадаецца па чатыры долары за слоік. «Цяпер вы можаце ўзяць Пекін з сабой куды б ні паехалі. Кансервы зручныя для выкарыстання, кожная ўпакоўка змяшчае ўнікальную сумесь кіслароду, азоту і яшчэ сёе-тое», — гаворыцца на сайце, які рэкламуе спецыфічны тавар. Як растлумачыў аўтар бізнес-ідэі, яна прыйшла яму ў галаву пасля таго, як ён убачыў кітайцаў, якія купляюць банкі з чыстым паветрам. Паводле слоў прадпрымальніка, яго тавар карыстаецца папулярнасцю, ён прадае да ста слоікаў Bеіjіng Аіr за дзень.
Раней паведамлялася, што ўлады Пекіна стварылі экалагічную паліцыю, якая заклікана змагацца са смогам. У абавязкі новай структуры ўвойдзе адсочванне выпадкаў несанкцыянаванага падпалу смецця, драўніны, а таксама іншых біяматэрыялаў. Акрамя таго, экалагічныя паліцэйскія будуць спыняць спробы прыгатаваць барбекю на адкрытым паветры. З'яўленне гэтага падраздзялення звязана з вельмі цяжкай сітуацыяй з забруджваннем паветра ў КНР.
Іван Купарвас
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!
Ідэнтычнасць праз спадчыну.
Беларусь — у тройцы лідараў па захваральнасці.