Вы тут

Ці ёсць ежа, якую нельга ператварыць у піва?


Цікавая, перш за ўсё для прадстаўнікоў дужага полу, навіна — бастурма, спаржа, шарлотка — з гэтага часу півавары могуць зрабіць піва з любым смакам! Нават са смакам упадабаных амерыканцамі пончыкаў. Хоць, вядома, аматары класічнага напою з гневам адпрэчаць гэтыя новаўвядзенні, але тым не менш.


Браварня Shmaltz з Нью-Ёрка адрозніваецца неўтаймаваным запалам у прыдумванні новых рэцэптаў пеннага напою. Напрыклад, нядаўна яны выпусцілі Pastramі Pіlsner — светлае піва са смакам... бастурмы, традыцыйнай стравы нью-ёркскай яўрэйскай кухні. Паводле слоў півавараў, самай вялікай перашкодай было атрымаць водар у вадкай форме. Алей і тлушч зусім не з'яўляюцца звыклымі кампанентамі піва, таму прыйшлося паламаць галаву.

Півавар Рычы Сондэрс кажа, што краевугольным каменем тут з'яўляецца пах. Ён узяў сэндвіч з бастурмой, якая ўяўляе сабой марынаваную і вэнджаную ялавічыну, і падзяліў яго на асобныя інгрэдыенты. Каб узнавіць густ бастурмы ў піве, ён дадаў у яго соль, перац, кмен, хрэн, хлеб, вэнджаны солад і карамель. У выніку, як запэўніваюць півавары, па паху і смаку пенны напой не адрозніць ад сэндвіча!

Браварня Rogue з штата Арэгон эксперыментавала на працягу многіх дзесяцігоддзяў, каб сёння прапаноўваць аматарам піва напоі са смакам шакаладу, пончыкаў і нават пранізліва вострай тайскай падліўкі шрырача. У некаторых выпадках ператварэнне ежы ў піва амаль такое ж простае, як дабаўленне гэтага інгрэдыента ў заварны чайнік — напрыклад, так адбываецца з вострым соусам і нават бельгійскім шакаладам.

А вось з пончыкамі справа ідзе ўжо больш складана. Для гэтага піваварам прыйшлося дзяліць іх смак на асобныя кампаненты і спрабаваць дадаваць іх у піва. Яшчэ больш экзатычным з'яўляецца часночнае піва, але браварня Rіght Braіn са штата Мічыган пасля доўгіх трэніровак вырашыла і гэтую задачу. А для гурманаў прапануецца піва са смакам... вэнджанай свіной галавы. На дэсерт прапануецца піва са смакам яблычнага, вішнёвага, чарнічнага і арэхавага пірага, што больш змогуць ацаніць жанчыны.

Ці ёсць ежа, якую нельга ператварыць у піва? Півавары сцвярджаюць, што няма.

Загаловак у газеце: Піва са смакам... усяго

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?