Вы тут

Вадохрышча маляўніча прайшло на Слаўгарадчыне


Галоўная каштоўнасць Слаўгарадскага раёна, да якой ад райцэнтра крыху больш за 10 кіламетраў, зімой становіцца амаль недаступнай. Рака Сож, за якой яна знаходзіцца, замярзае, і трэба ехаць больш за 100 кіламетраў цераз Чэрыкаў і Краснаполле, каб дабрацца да яе. Але гэта не перашкодзіла Слаўгарадскаму райвыканкаму сумесна з мясцовымі дэпутатамі і фондам развіцця сельскіх тэрыторый «Адраджэнне-Агра» арганізаваць тут прыгожае свята са спевамі ў выкананні артыстаў раённага Дома культуры і выставамі-продажамі сувенірнай прадукцыі ад мясцовых рамеснікаў.


Сваю прадукцыю прапаноўвалі таксама слаўгарадская райспажыўкааперацыя і тутэйшыя майстры-сыраробы. Перад тым, як пачаць галоўны абрад Вадохрышча, ваду асвяціў настаяцель храма-помніка ў гонар Святых Пятра і Паўла ў Лясной Георгій Сакалоў. Але ахвотных акунуцца ў студзеньскую ваду, тэмпература якой тут, дарэчы, не мяняецца ні зімой, ні летам і застаецца адносна высокай — каля 10 градусаў, было не шмат. Нават з умовай, што яны маглі скарыстацца мабільнай лазняй і паслугамі аднаго з вядомых беларускіх парыльшчыкаў Генадзя Мароза. Затое асвячоную ваду народ цягаў бітонамі. Госці з Украіны, напрыклад, прыхапілі цэлых пяць важкіх ёмістасцяў. Вада ў Блакітнай крыніцы, вядомая рэч, выдатная. Але, як кажуць святары, нават бутэлечкі хопіць, каб потым па кроплі асвячаць ёй усю астатнюю ваду на працягу года. Да таго ж на Вадохрышча нават вада з-пад крана набывае асаблівую моц.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zigulya@zviazda.by

Фота Уладзіміра Рыжанкова

Загаловак у газеце: Вадохрышча на Блакітнай крыніцы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».