Вы тут

Пачалося масавае нашэсце аматараў дармовай рыбы


На былых пляцоўках, дзе здабывалі торф у Жабінкаўскім раёне, утварыліся вадаёмы, злучаныя паміж сабой меліярацыйнымі каналамі. Гэта надзвычай рыбныя мясціны. З надыходам маразоў рыба церпіць ад недахопу кіслароду і шукае адкрытую паверхню. Апошняе і прываблівае аматараў дармовай рыбы.


Ужо з тыдзень на былых торфараспрацоўках каля вёсак Сычова, Багданы, Мышчыцы заўважаны дзясяткі машын. Паводле слоў намесніка начальніка Брэсцкай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Сяргея ШТЫКА, у мінулыя выхадныя інспектары налічылі каля паўтары сотні машын, а значыць, ля вады пабывала пад 500 чалавек. Рыбаловы выразаюць лункі бензапіламі і самымі рознымі прыладамі здабываюць шчупакоў, лінёў, плотак, акунёў, канальнага соміка. Лік ідзе на тоны. Пры гэтым лаўцы знішчаюць тысячы малькоў, якіх часцей за ўсё выкідваюць на снег.

Кожны дзень інспектары аховы прыроды складваюць пратаколы, штрафуюць парушальнікаў. Але сілы няроўныя. Гэтым і карыстаюцца шматлікія браканьеры, спадзеючыся, што кожнага з іх «пранясе». Такая сітуацыя складваецца не першы год, так, хутчэй за ўсё, і будзе далей, пакуль мясцовая ўлада не прыме меры.

Святлана ЯСКЕВІЧ

yackevіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Масавае нашэсце аматараў дармовай рыбы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?