Вы тут

Праваслаўныя вернікі адзначаюць Хрышчэнне Гасподняе


У гэтыя дні Праваслаўная царква і сапраўды веруючыя людзі надаюць значэнне не вадзе, а самой падзеі — святу Хрышчэння. Так лічыць матушка Гаўрыіла, ігумення Гродзенскага жаночага манастыра Нараджэння Багародзіцы.


«Гасподзь хрысціўся, таму праз ваду і мы можам асвяціцца і ачысціцца. Ён дае нам такую магчымасць, калі адбываецца асвячэнне вады — Вялікая агіясма. Трэба разумець, што вадохрышчанская вада абсалютна аднолькавая і ў сачэўнік, і ў само свята», — расказвае матушка. Па яе словах, святую ваду, што засталася з мінулага года, можна без боязі піць. «У мяне стаіць вадохрышчанская вада, змешаная з прывезенай калісьці з Іерусаліма, і ўжо 12 гадоў не псуецца і цалкам свежая, нібы ўчора набраная, — дзеліцца досведам ігумення. — Рэч не ў тым, колькі яна прастаіць, а ў тым, што такая вада асвечаная благадаццю Святога Духа. Сёння, у Хрышчэнне, ёй можна самастойна асвячаць жытло, свойскіх жывёл, а таксама не забывацца самім пачаставацца. Традыцыйна святую ваду п'юць нашча, а 19 студзеня яе можна ўжываць увесь дзень у любы час. Але спачатку перахрысціцца, з верай прымаючы на вылячэнне душы і цела».

Так, існуе паданне, што апоўначы з 18 на 19 студзеня Анёл Гасподні сыходзіць з неба і асвячае ўсе воды, усе крыніцы: рэкі, моры, акіяны. Таму нездарма ў савецкія часы, калі храмаў было мала, калі людзі баяліся прыйсці ў царкву, яны зачэрпвалі ваду ў калодзежы ці з возера, і яна лічылася асвечанай і сапраўды не псавалася некалькі гадоў. Людзі, кажа матушка Гаўрыіла, прытрымліваючыся набожнай традыцыі, ідуць у ноч на свята на так званую Іардань: у рэках і азёрах робяць палонкі і акунаюцца ў ваду. У каго няма такой магчымасці, асабліва ў гарадах, набіраюць ваду з-пад крана ў вядро і тройчы абліваюць сябе. «Гэтыя дзеі — не панацэя і не містыка. Нельга забывацца, што ўсё трэба рабіць з верай. Ніколі яшчэ ніхто не захварэў, калі падчас аблівання ці акунання маліўся ці чытаў малітву альбо трапар да Хрышчэння», — нагадвае яна.

Вераніка ПУСТАВІТ

рustаvіt@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Сэнс не ў вадзе, а ў сутнасці свята

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.