Вы тут

На Навагрудчыне пабудуюць яшчэ тры ветракі


Аб тым, што ў раёне праз год можа з'явіцца новы ветрапарк, паведамляе камітэт эканомікі Гродзенскага аблвыканкама.


Акцыянернае таварыства «ЭкаВецер» прапанавала рэгіянальным уладам заключыць інвестдагаворы па будаўніцтве трох ветраэнергетычных установак магутнасцю 1,5 МВт. Прадпрыемства збіраецца ўстанавіць ветракі да чэрвеня 2018 года і ўкласці ў рэалізацыю кожнага з іх па 585 тысяч рублёў. Пры гэтым будзе створана шэсць новых працоўных месцаў. Ужо сёння спецыялістамі вызначаны пляцоўкі, дзе могуць з'явіцца гэтыя ветраўстаноўкі. Па адным ветраку запланавана пабудаваць каля вёсак Асмолава, Жданавічы і Пятрэвічы Навагрудскага раёна. Інвестарамі распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя.

Трэба сказаць, што Навагрудскі раён з'яўляецца адным з найбольш спрыяльных у Гродзенскай вобласці з пункту гледжання выкарыстання энергіі ветру. На Навагрудскім узвышшы ўжо цяпер размешчана ажно 18 ветраўстановак, якія паспяхова эксплуатуюцца.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.